Дусі́ць ’душыць’ (Нас., Сл. паўн.-зах.). З польск. dusić ’тс’ (аб польск. слове Слаўскі, 1, 180–181; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 5, 164–165).
Дуст ’дуст’ (БРС). Рус. дуст, бел. дуст. Запазычанне праз рус. мову з англ. dust ’тс’. Падрабязней Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 214.