Дукава́ць ’павучаць (часта з цялесным пакараннем)’ (Касп.), ’настройваць, падвучваць, падбухторваць кагосьці’ (Янк. III). Відаць, з адукава́ць ’выхоўваць’ у выніку адпадзення пачатковага ненаціскнога а‑ (а гэта з польск.edukować; < лац.educare ’выхоўваць’). Параўн. адука́цыя (гл.). Магчыма, сюды адносіцца і дукава́цца ’крыўляцца’ (Шат.).