Мы́тар ’лазня’ (Сл. Эп.-Шып.). З польск. mytarstwo ’чысцец, чысцілішча’ пад уплывам (народная этымалогія) лексемы мыць.
◎ Мыта́ра ’рубель (на возе сена)’ (мсц., ісл., ДАБМ, к. 289). Няясна. Магчыма ад ст.-рус. мытарница ’таможня’, дзе знаходзіўся шлагбаум — адна са знешніх прыкмет мытніцы.
◎ Мытарок ’вяровачка, на якой вадзілі свойскіх жывёл і сляпцоў’ (Нік. Очерки). Да мотор (гл.).
◎ Мы́тка 1 ’анучка, якой мыюць посуд’ (чав.). Да мыць (гл.). Аб суфіксе ‑к‑a гл. Сцяцко, Афікс. наз., 47.
◎ Мы́тка 2 ’жанчына, схільная да падману’ (шкл., Мат. Маг.) прымыкае да рускамоўнага арэалу, дзе вяц. мытирка ’ілжывая, пранырлівая жанчына’, варон. мытоврить ’хлусіць’, ’мучыць’, вяц., уладз., пск. мытарный, мытирный ’ілжывы, каварны’, ’здабыты няпраўдай’. Да ліыгі, мыта (гл.).
◎ Мы́тлахам ’хутка’ (слонім., Сцяшк. Сл.), мытлям ’імгненна’ (дзятл., там жа). Да мотлах (гл.).
◎ Мы́тля ’жанчына, якая разносіць плёткі’ (навагр., Нар. словатв.). Да муціць ’хлусіць’ (гл.).
◎ Мытлява́ць ’цыраваць’ (свісл., Сцяшк. Сл.). З польск. metlować ’блытаць, перашкаджаць, рабіць замяшанне’, люблінск. mytlač śe ’заікацца’.
Мы́тнік ’увярэднік балотны, Pedicularis palustris L.’ (ТСБМ). Няясна. Рус. пск. мытник болотный (ужываецца супраць ліхаманкі). Можна дапусціць сувязь з мыт 3 (гл.).
Мы́тніца, мытня ’таможня’ (ТСБМ, Нас., АУ). З польск. mytnica, mytnia ’тс’. Больш падрабязна гл. Германовіч, Лекс. і грам., 3–5.
◎ Мыток ’мыйшчык’ (зэльв., Жыв. сл.). Да мыць (гл.). Аб суфіксе ‑ok гл. Сцяцко, Афікс. наз., 59–60.