◎ Ко́мжа ’доўгае з шырокімі рукавамі адзенне рэлігійнага культу’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. польск. komża ’стыхар’ (там жа, 2, 498). Паланізм.
◎ Ко́мікі ’бульбянае пюрэ’ (Мат. Гом.). Да кожг-
Ко́мін ’труба для адводу дыму з печы’ (ТСБМ, Нас., Шат., КЭС, лаг., Сл. паўн.-зах., ТС, Хар., Сержп. Пр., Бір., Бяльк., Сержп. Грам., Сцяшк., П. С.). Укр. комин ’тс’. Запазычанне з польск. komin ’тс’ (Слаўскі, 2, 385; Булыка, Запазыч., 165).
Ко́мкаць 1 ’камячыць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.). Гл. ком 1.
Ко́мкаць 2 ’прагна есці булку, пірог’ (Нар. лекс., Сержп. Грам.). Гл. комшыць, комсаць.
◎ Ко́млата ’пакой’ (Ян.). Гл. комната.
◎ Ко́мля ’рыбалоўная снасць’ (Сцяшк. Сл., З нар. сл., Сл. паўн.-зах., ТС, Мат. Гом.). Гл. кломля.
Ко́мната ’пакой’ (Сл. паўн.-зах., Бяльк., Сцяшк.). Ст.-бел. комната, ковната ’пакой’ — запазычанне з польск. komnata, kownata ’тс’ (Булыка, Запазыч., 164). Параўн. укр. кімната, рус. комната. Для сучаснай беларускай мовы неабходна мець на ўвазе другаснае запазычанне праз рускую мову.
◎ Ко́мпал ’галава’ (Яўс.). Параўн. рус. пеяратыў кумпол ’галава ’. Гэтыя словы да рус. купол ’купал’, якое з’яўляецца запазычаннем з ням. Kuppel ’тс’ або франц. сойроіе (Фасмер, 2, 421; Шанскі, 2, 8, 448–449).
Ко́мпас ’прыбор для вызначэння напрамкаў свету’ (ТСБМ). Ст.-бел. компасъ, конпасъ (з 1584 г.). Запазычанне са ст.-польск. kompas, якое з іт. compasso (Булыка, Запазыч., 164; Шанскі, 2, 8, 239–240).
◎ Ко́мпель ’купальня’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. польск. kąpiel ’купанне’ (там жа, 2, 498). Запазычанне з польскай мовы.