Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

На́ўскі: на́ўскі вялікдзень ’чацвер велікоднага тыдня’ (Інстр. II), наўські: Radaūnica albo Nauśki Wielikdzieri ’вясеннія дзяды’ (Пятк. 2), параўн. наські: наські велікдзень ’тс’, іншая назва мёртвых велікдзень (ТС), укр. навський: навський великдень ’вялікдзень мёртвых, паводле народных вераванняў, у чацвер на апошнім тыдні вялікага посту’, рус. маск. навский: навский день ’рэлігійны звычай памінання памерлых на магілах на працягу тыдня пасля вялікадня’, чэш. дыял. navski: navskä kost ’цвёрды нараст’, славен. namški: namška kosi (*navьska kostь) ’тс’. Да прасл. *navь, параўн. ц.-слав. навь ’мярцвяк’, рус. навь, навье ’тс’, укр. навка, мавка ’душа дзяўчынкі, што памерла да хрышчэння’, ст.-чэш. nav ’магілка, пекла, той свет’, unaviti ’забіваць’, чэш. unaviti ’стаміць’, unava ’стомленасць, знямога’, славац. nava ’прыстанак добрых душ’, славен. navje ’душы няхрышчаных дзяцей’, nâv ’душа нябожчыка’, балг. мак. нави ’злыя духі, злыдні’, гл. таксама ўна́ўя: загоніць унаўя ’на той свет, у магілу’ (Мат. Маг.). Дакладныя адпаведнікі: лат. nâve ’смерць’, nāvêt, nāvît ’забіць’, літ. nõvė ’цярпенне, смерць’, novis ’мучэнне’, nõvyti ’душыць, знішчаць’, ст.-прус. noms ’тулава, пень’, гоц. naus ’мярцвяк’, ст.-ісл. nar ’мярцвяк, труп’; звязана чаргаваннем галосных з ныць ’марнець, чахнуць’, уныць, унываць ’траціць жыццёвыя сілы’ (гл.), гл. Фасмер, 3, 35; Махэк₂,/391; Бязлай, 2, 216; робяцца спробы звязаць слав. *navъ з і.-е. naṷ- ’карабель’, якія грунтуюцца на уяўленнях, што шлих на той свет вядзе па рацэ ці праз мора, а таксама на назвах абрадаў, параўн. рус. навской (номской, навский) день, навьи проводы ’летнія дзяды, памінкі; пахаванне’ (Седакова, Балтославян. этнокультурные и археологические древности: Погребальный обряд. Тез. докл. конф. М., 1985, 73), а таксама рус. навий день ’дзяды’, навья косточка ’цвёрды нарост’, літ. navikaulis ’тс’ з лат. veļa kauli ’костачка ў ступні, звязаная з пэўнымі павер’ямі’, Veļu laiks ’памінанне мёртвых’ (Іванаў–Тапароў, Слав. языкозн., М., 1973, 168). Параўн. таксама Талстой, БСИ, 1977, 87; Іванаў-Тапароў, Иссл., 68–69; Кобилянський, Мовознавство, 1980, 1, 46; Буга, Rinkt., II, 503. Гл. навей,.

Наўскура́ць (nauskurać) ’паспець, успець’ (Арх. Федар.). Гл. ускураць ’спяшацца’.

Наўспяце́нь (ныўспяцень) ’наадварот’: прыставіць дзверы ныўспяцень (Бяльк.). Магчыма, да рус. вспять ’назад’ (да пята, гл. Фасмер, 3, 363); аднак, зыходзячы з ілюстрацыі і ўдакладнення рэдактараў слоўніка, якія дадалі значэнне ’ўгару, увысь, высока’, можна звязаць з успяць ’падняць угару’ (да пяць, пну, гл.). Прымаючы пад увагу магіл. на́піта, напята ’насцеж’ (гл.) і пятнік ’вушак, да каторага прыладжваюцца дзверы завесамі’, мае права на існаванне і іншая версія: да пята ’ніжняе гняздо, у якое ўстаўлялася драўляная вось дзвярэй’, тады наўспяцень значыла б ’не тым канцом восі (устаўлены дзверы)’ ці пад.

Наўспя́чча з няясным значэннем, тлумачыцца як ’выкінуць нагамі’ (Растарг.). Магчыма, да выспятак ’удар нагой’ (гл.), параўн. укр. ўспятки ’абцасы’, або да іншага дэрывата ад пята, пятка, што значыў хутчэй за ўсё ’выбрык, удар нагой назад (напр., у каня)’ (*ус‑пятье?).

Наўсцяж ’на працягу, на ўсёй працягласці’ (Нас.), ’цугам; кругам, суцэльнай паласой, сцяной, кальцом’ (Гарэц.), ’адзін за адным, гужам, цугам (пра коней)’ (Мал.), ’адзін за адным, выцягнуўшыся (пра бег коней)’ (Янк. 2), ’насцеж’ (Сл. ПЗБ), укр. навстяж, навстіж ’тс’. Гл. усцяж ’удоўж, на працягу’; значэнне ’насцеж’ узнікла ў выніку збліжэння блізкіх па гучанню слоў (Шуба, Прыслоўе, 116), параўн. наўсцеж ’насцеж’ (Ян., ТС), гл. насцеж.

Наўсягды́ ’назаўсёды’ (Жд. 2). Да ўсягды́ (гл.).

Наўтэ́нт, нафтЗнт ’наскрозь’ (Бузук, Паўдн.-бел., 164). Няясны.

На́ўхрасць ’накрыж’ (Ян.), на́ўхрысць ’тс’ (Бяльк.), на́ўхрэст ’тс’ (Кос.). Да хрэст ’крыж’, магчыма, пад уплывам хрусці ’хрэсці, масць у картах’, хрысціць.

Наўцянькі́ ’нацянькі, проста, не дарогаю’ (Бяльк.). З *на+ уцямкі, гл. у цяжкі (да цяміць ’разумець, заўважаць’), параўн. нацянькі ’тс’ (гл.).

На́ўчань (на́учень) ’вучань’ (Анім.), рус. пск. на́учень, нау́чень ’вучань (якога аддалі ў навучанне, на вывучку)’, смал. наушень ’падручны каваля’. Ад на́ўчаны (на́ученый) ’навучаны’ (Нас.), наўчыць ’наставіць, навучыць; настроіць’ (Нас.), параўн. вучань (гл.).