Пя́тка1 ’пята; задняя частка касы; тупы канец яйца; запятак; задні капыток у каровы’ (Нас., Касп., Шат.; Бяльк.; докш., смарг., бяроз., лях., лід., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад пята (гл.).

Пя́тка2 ’пяцёрка’ (астр., швянч., Сл. ПЗБ; Стан.), ’пяць рублёў’ (Касп.). Форма з першым значэннем, напэўна, пад уплывам польск. piątka ’пяцёрка (у тым ліку адзнака)’, другое значэнне на базе ўтварэння ад пяць (гл.) па тыпу пята́к ’дробная манета’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)