Тара́шчыць ’шырока раскрываць (вочы); здзіўлена або спалохана глядзець’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), тарэ́шчыць ’вылупляць (вочы)’ (дзісн., Нар. сл.); сюды ж тарашча́ка ’вірлавокі, лупаты, зіркаты’ (Ласт.). Укр. дыял. тара́щити ’вытрэшчваць, вылупліваць’, рус. тара́щитъ ’тс’, дыял. ’растапырваць’, тара́щиться ’цягнуцца, плясціся’. Варбат (Этимология–1971, 14) рэканструюе *torščiti як ітэратыў да *tьrskati, гл. тараскаць. Сувязь з вы́трашчыць (гл.), укр. витріща́ти ’вытрэшчваць’, польск. wytrzeszczyć ’вытрашчыць’, чэш. vytřeštiti ’тс’, славац. vytreštiť ’тс’ застаецца праблематычнай, гл. Фасмер, 4, 23; ЕСУМ, 5, 522. Параўн. тапарашчыць, гл.
Та́ра-ра-ра-ра ’перадача грукату колаў аб камяні’ (вільн., Сл. ПЗБ). Гукаперайманне, да папярэдняга з паўтарэннем апошняга склада, што перадае інтэнсіўнасць і працягласць гучання.
Тарба́н ’струнны шчыпковы музычны інструмент, блізкі да бандуры’ (ТСБМ), параўн.: “белорусский торбан (нечто вроде гитары)” (Шпіл., Путешествие, 115), тараба́н ’музычны інструмент з 24 струнамі, які вісеў на грудзях’ (Варл.), сюды ж, магчыма, тараба́јка ’від гітары’ (Вруб.). Укр. то́рба́н ’музычны інструмент, падобны да бандуры’, рус. торба́н, польск. tyorba, torban, teorban ’вялікая лютня; бандура’. Праз польскую мову з італ. tiorba ’лютня’. Інструмент вынайдзены ў XVI ст. у Фларэнцыі, паходжанне італьянскага слова невядома (Брукнер, 568; Фасмер, 4, 82; ЕСУМ, 5, 602). Агляд версій гл. Праці, 984–985. У народнай мове збліжана з тарабан ’барабан’, гл.
Тарбано́ша ’скураная сумачка’ (Байк. і Некр.), торбано́шка, тырбано́шка ’скураная машна для грошай, якую носяць на поясе’ (Нас., Бяльк.). Складанае слова з торба (гл.) і насіць, ноша (гл.), параўн. механоша, гл.
Тарбатро́с ’бессумленны ліхвяр, што самых бедных людзей рабуе’, ’жабрак, бядняк, што торбамі трасе’ (Варл.), торбатруо́с ’жабрак’ (мазыр., Мат.). Параўн. укр. дыял. торбатра́с ’тс’. Лакальнае ўтварэнне ад торба (гл.) і трасці (гл.); у абагуленым запісе, прынятым у АЛА, — *torbotręsъ (ОЛА, 8, к. 59).
Тарбахва́т ’злодзей, рукаты’ (Янк. 2), ’злодзей, той, хто займаецца дробнай кражай’, ’хабарнік, казнакрад’ (Янк. 3.), ’хапуга’ (Юрч. Вытв.), ’дробны злодзей’ (Варл.), ’кар’ерыст’, ’злодзей’ (Яўс.). Ад торба (гл.) і хватаць (гл.) з далейшым семантычным развіццём да ’хабарнік, кар’ерыст’.
*Тарбе́не, торбе́не н. р. ’целяпень’ (ТС). Ад торба (гл.) з семантыкай ’маларухомы, тоўсты чалавек’ і рэдкай суфіксацыяй, параўн. разявеня ’разявака’ (гл. разява). Адносна магчымага балтыйскага ўплыву ва ўтварэннях на ‑еня гл. Лаўчутэ, Лекс. балтызмы, 20.
Тарбі́чыцца (тырбі́чыцца) ’спрабаваць уціснуцца (у натоўп, зараслі і пад.)’ (васіл., Лаўшук, вусн. паведамл.), торбі́чыць ’скідаць’ у прымаўцы: прыдзе вербіч (= вербніца), то кожуха торбіч (ТС, тлумачэнне ’апранаць’, відаць, памылковае); сюды ж, магчыма, і торбу́ць — выклічнік да ’кінуць, скінуць’: торбуць ту просцілку (ТС). Параўн. рус. смален. тарбува́ть ’гнаць коней з пашы’ (Дабравольскі), паводле Фасмера (4, 23), няяснае па паходжанні. Цьмяныя словы, магчыма, звязаны з тарабічыць, гл.
Тарбу́ль ’цяжкі клунак’, ’здаровы хлопчык’ (Яўс.), ’кавалак бервяна’ (Мядзв., Мат. Гом.). Няясна; сувязі з торба могуць мець другасны характар. Параўн. славен. trban ’злёгку абчасанае бервяно; дурань’ (да *tьrbati ’рубаць’, гл. Варбат, Этимология–1973, 26; гл. церабіць). Параўн. турпыль, гл.
Тарбэ́чнік ’бедны, гаротны чалавек’ (мёрск., З нар. сл.), тарбэ́чнік, тарбе́чнік ’бедны, жабрак’, ’злодзей, тарбахват’ (Янк. 3.), тарбэ́шнік ’бедны, гаротны чалавек, жабрак’ (Мат. Маг.), тарбе́чнік, тарбэ́тнік ’жабрак’ (Сцяшк. Сл.), торбе́шнік ’спекулянт’ (Мат. Гом.), ’сярмяжнік, бедны чалавек’, сюды ж тарбе́шнічаць ’выпрошваць’ (Яўс.), тэрбе́шніца ’жабрачка’ (акц., ЛА, 3). Укр. торбе́шник ’жабрак’. Лакальнае ўтварэнне ад торба (гл.) з экспрэсіўнай суфіксацыяй у назвах асоб (пра суф. ‑ешнік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 153), параўн. то́рбачнік ’чалавек, які ходзіць з торбай’ (люб., Нар. словатв.).