Тара́шчыць ’шырока раскрываць (вочы); здзіўлена або спалохана глядзець’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), тарэ́шчыць ’вылупляць (вочы)’ (дзісн., Нар. сл.); сюды ж тарашча́ка ’вірлавокі, лупаты, зіркаты’ (Ласт.). Укр. дыял. тара́щити ’вытрэшчваць, вылупліваць’, рус. тара́щитъ ’тс’, дыял. ’растапырваць’, тара́щиться ’цягнуцца, плясціся’. Варбат (Этимология–1971, 14) рэканструюе *torščiti як ітэратыў да *tьrskati, гл. тараскаць. Сувязь з вы́трашчыць (гл.), укр. витріща́ти ’вытрэшчваць’, польск. wytrzeszczyć ’вытрашчыць’, чэш. vytřeštiti ’тс’, славац. vytreštiť ’тс’ застаецца праблематычнай, гл. Фасмер, 4, 23; ЕСУМ, 5, 522. Параўн. тапарашчыць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)