Свіны́ ‘які мае адносіны да свінні’, ‘свінячы’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Скарбы, Сл. ПЗБ), сьвінны́ ‘тс’ (Ласт.). Укр. свини́й, рус. свино́й, ст.-слав. свинъ. Прасл. *svinъ з’яўляецца кантынуантам і.-е. *su̯īno‑ ‘які належыць да свінні, свінскі’ (Борысь, 624), утворана ад і.-е. *sūs ‘свіння’ і адпавядае лац. suīnus ‘свіны’, гоц. swein н. р. ‘свіння’, грэч. ΰινος ‘свіны’, ст.-інд. sūkarás ‘свіння’, авест. hū‑ ‘парсюк’, лац. sūs, англасакс. sû ‘парася’, алб. thi ‘свіння’, лат. suvẽnş, sivẽnş ‘парася’; гл. Траўтман, 294; Фасмер, 3, 578. Большасць даследчыкаў (гл. напрыклад Вальдэ-Гофман, 2, 636; Брукнер, 537; Фасмер, 3, 579; Майргофер, 3, 490) лічаць і.-е. *sūs дэрыватам ад гукапераймальнага *su‑, тады ст.-інд. sūkarás азначае ‘жывёліна, якая робіць su‑’. Паводле іншых аўтараў (Уленбек, 339; Махэк₂, 596 і наст.), і.-е. *sūs роднаснае ст.-інд. sútē, sāuti, súyatē ‘нараджае’, і.-е. *seu‑ ‘нараджаць’. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1388; Сной₁, 624; БЕР, 6, 548; Борысь, 623–624. Сюды ж свіны татко: сагнуўса бы свіны татко (Сержп. Прымхі), дзе прыметнік мае хутчэй за ўсё прыніжальнае (пагарджальнае) значэнне.
Свіня́тла (свиня́тло) ‘доўгая жардзіна, што злучае задок і перадок воза, у задняй частцы раздвоеная і замацаваная ў насадзе’ (Маслен.). Гл. суня́тла.
Свір ‘вага ў студні з жураўлём’ (Касп.; швянч., ігн., Сл. ПЗБ). Параўноўваецца з літ. svir̃tis ‘калодзежны журавель’. Гл. свер, асвер; варыянтнасць вакалізму тлумачыцца запазычаннем з розных крыніц (гл. Анікін, Опыт, 91) і адлюстроўвае аблаўтныя адносіны ў балтыйскіх мовах (Краўчук, Лекс. балтызмы, 15).
Сві́ран ‘халодны будынак, прызначаны для захоўвання збожжа, мукі і іншых прадуктаў, а таксама рэчаў і пад.’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.), сві́ран, свіро́н, све́ран, сві́рнік, свы́ран, св́ірань, све́рэнь, свірн ‘тс’ (Сл. ПЗБ, ДАБМ), ст.-бел. свирен, свѣрон ‘тс’ (1499). Укр. сві́рон, рус. зах. свирён, сви́рон, пск. сви́рна, польск. усх. świren, świrnia ‘тс’. Запазычанне з літ. svìrna ‘гаспадарчае памяшканне, клець’, svir̃nas ‘тс’; гл. Карскі, Белорусы, 135, Труды, 396–397; Брукнер, 537. Магчымасць польскага пасрэдніцтва для часткі форм (польск. ‑ier‑ < ‑ir‑) ставіцца пад сумненне, параўн. польск. świronek ‘тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 55). Адносна канкурэнцыі назваў клець і свіран гл. падрабязна Анікін, Опыт, 273. Агляд праблематыкі і літ-ры гл. яшчэ Лаўчутэ, Балтизмы, 22.
Свірбу́ль ‘птушка снягір’ (Сцяшк.). Паводле Цыхуна (Лекс. балтызмы, 53), літуанізм, параўн. літ. žvírblis, žvírbilis ‘верабей’. На думку Лаўчутэ (Балтизмы, 72), не выключана, што крыніцай магло быць і лат. žvirbulis ‘тс’.
Свіргу́ль ‘стрыж, Apus apus L.’ (ушац., бяроз., ЛА, 1; Ласт.). Утворана пры дапамозе непрадуктыўнага суф. ‑уль‑ ад гукапераймальнага дзеяслова свіргата́ць ‘шчабятаць’ (ТСБМ) як суб’ект дзеяння (Сцяцко, Афікс. наз., 67), параўн. таксама свыргота́тэ ‘цвыркаць’ (драг., Нар. словатв.), укр. сверготі́ти ‘тс’, польск. świergotać, szwargotać ‘тс’, якія паводле Брукнера (536; гл. таксама ЕСУМ, 5, 188, 195), утвораны на польскай глебе, што цяжка давесці, паколькі чаргаванне глухіх і звонкіх зычных у гукаперайманняў — звычайная з’ява ў славянскіх мовах. Параўн. наступнае слова.
Свірку́н ‘цвыркун’ (Жд. 1, Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ), свіргу́н (свэргу́н) ‘тс’ (Дразд., Шатал.), свергу́н, свіргу́н ‘тс’. Укр. дыял. свіргу́н ‘тс’, рус. дыял. свирку́н ‘тс’. Ад гукапераймальнай асновы свірк‑/свірг‑ (гл. свірчэць) з суф. ‑ун‑. Адносна суфіксацыі параўн. Слаўскі, SP, 1, 134.
Свіро́ўка ‘рыбалоўная трохсценная сетка’ (палес., Крыв.; Браім, Рыбалоўства, 45). Няясна. Відавочна, можна супаставіць з рус. арх. свира́ть ‘звязваць разам сеці’, сви́рываться ‘звівацца разам ад хвалявання (аб стаўных сетках)’, якія далей Сабалеўскі (РФВ, 14, 299) звязвае з рус. свора, сворка, гл. шворка, вор 2 і Фасмер, 3, 583.
Свірсту́н ‘нейкая птушка’ (хойн., Арх. ГУ), ‘птушка конік, Anthus Bechstein’ (Інстр. 2), свырсту́н, свэрсту́н ‘цвыркун’ (брэсц., ЛА, 1). Аддзеяслоўны назоўнік, у аснове дзеяслоў тыпу рус. свирестеть ‘рэзка свісцець, што да *svьr‑, гл. сві́рчэць. Параўн. Антропаў, Назв. птиц, 349.
Свірстуны́ ‘свежына’: Свірстуноў прыняслі пакаштаваць. Свірстуны — кусок мяса, сала (шальч., Сл. ПЗБ). Гл. сквярста.