Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лоўма ’гультай, лежань’ (ТС). Відавочна, балтызм. Параўн. літ. laũmė ’заняпалы, нядбайны’.

Лох ’дзікая масліна, расліна Elaeagnus L.’ (ТСБМ, Кіс.). Рус. лох ’тс’. Няясна. Фасмер (2, 524) адмаўляе сувязь з алей (гл. у Гараева, 238).

Лоханька ’гліняная міска’ (хойн., Мат. Гом.). Да лаха́н (гл.).

Лохмат ’абрэзак, акравак’, ’гніллё’, лахматок, лахматочак ’тс’ (Нас., Яруш.). Трубачоў (Эт. сл., 15, 251) выводзіць прасл. loxmotъ, якое да laxъ, laxmy > лах, лахма́н (гл.).

Лохнуць1 ’прагнуць’ (стаўб., Сл. бел. нар. фраз.; Жд. 2). Прасл. loknǫti — дзеяслоў закончанага трывання ад lokati ’хлябтаць’, параўн. бел. локаць ’піць’ (Нас.). Этымалогію гл. лакта́ць. Параўн. таксама Слаўскі (5, 151–153, 160). Куркіна (Этимология–72, 75) супастаўляе славен. lohnẹ́ti ’адчуваць, імкнуцца, патрабаваць’ са славац. lochať ’хлябтаць’, láchať ’хацець, піць’, укр. лохати(ся) ’адчуваць голад’ і зводзіць іх (і іншыя) да асноў: lox‑/las‑/laš‑. Сюды яна адносіць і ўкр. ло́хнути ’быць у адчаі’, ’сумаваць’, параўн. наступнае слова.

*Лохнуць2, лохнути ’сумаваць, трывожыцца’ (Бес.), рус. гло́хнуць ’сумаваць, быць у адзіноце’, польск. głuchnąć ’сціхаць, замаўкаць’, балг. глъ́хна ’сціхаць’, ’заглушацца пустазеллем (аб расліне)’, глʼкна ’перастаць плакаць, страціўшы голас’. Прасл. gluxnǫti/glъxnǫti (Трубачоў, Эт. сл., 6, 145 і 157). Да глухі (гл.).

Лох-лох! ’лапаценне халяў пры хадзьбе ў ботах’ (полац., Нар. лекс.). Гукаапісальнае з элементам ‑х (як бах! чмых!). Роднаснае з лоп‑лоп! Да лопаць1 (гл.). Параўн. таксама лах3!.

Лоц ’костка пры гульні ў бабкі, якая ўпала на зямлю выпуклым бокам’ (гродз., Нар. словатв.). Запазычана з польск. kloc ’калод(ач)ка’, якое з с.-в.-ням. kloz, ням. Klotz ’калода, цурбан’ з адпадзеннем пачатковага к‑.

Лоцман ’чалавек, які адказвае за стан усіх плытоў’ (гродз., Нар. сл.), ’асоба, якая праводзіць судны па фарватэры’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 83), запазычана з рус. мовы, у якой гэта запазычанне з гал. loodsman ці з с.-н.-ням. lôtsman (< англ. loadsman) у эпоху Пятра I (Фасмер, 2, 525). Аднак лоцманъ сустракаецца яшчэ ў пск. і смал. летапісах XV–XVII стст. (Філін, Происх., 612), таму можна гаварыць пра самастойнае і больш ранняе запазычанне ў ст.-бел. мову.

Лоша ’ласіца, самка лася’, ’поўная жанчына’ (Сержп. Грам.; ТС; хойн., Мат. Гом.; Карловіч), лошу́к, лошачок ’малады лось’, лошэня́ ’ласяня’ (ТС). Рус. сімб. ло́ша ’тс’, наўг. Лоша — назва рэчкі; польск. łosza ’самка лася’, łoszyca ’тс’. Паўн.-слав. olsьja (з суф. ‑ja). Да лось (гл.). Не выключана і пазнейшае ўтварэнне з памяншальным суфіксам ‑ша.

Лошадзь ’конь’ (зэльв., астрав., Сл. ПЗБ; Яруш.; Федар. 6) у песні: …запрагай кучар, лошадзі, гайда да ладыкі…) — запазычана з рус. лошадь, якое са ст.-булг. *лаша, *лоша і рус. суфікса ‑дь. Больш падрабязна гл. Філін, Происх., 561–562; Аткупшчыкоў, Из истории, 153–154, 161–162; Адзінцоў, Этимология–72, 114–128; Сярэбранікаў, Этимология–68, 210–211; Хабургаеў, УЗ МГПИ, 1967, 13, 293–309; Дзікенман (Das Pferd in russischen Nomina…, Heidelberg, 177, 158 S.).