Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лод ’лёд’ (Булг.) у словазлучэнні на лоду. Паводле Р. У. Краўчука (вусн. паведамл.), ацвярдзенне л‑ адбылося ў выніку блытаніны паводле зваротнай аналогіі. Параўн. палес. кынь ’конь’ — Р. скл. коня́.

Лодар ’лежань, лайдак’ (Ян., ТС; астрав., Сл. ПЗБ; Касп., Мат. Гом.), лодыр ’гультай’ (Мат. Бых.), міёр. ло́дър (З нар. сл.), лодырь ’тс’ (Бяльк.), лодарышчэ ’вялікі гультай’, лодаруваць ’гультаяваць’ (ТС). Укр. ло́дарь, ле́дарь, рус. ло́дарь, лодырь. Запазычана з с.-в.-ням. ці з н.-ням. lodder, loder (Бернекер, 1, 735; Фасмер, 2, 510). Параўн. таксама лотр (гл.). Аднак Абаеў (2, 17) не выключае магчымасці роднаснай блізкасці рус. лодырь з асец. lǝedǝer ’дурань’, ’бездапаможны, нікчэмны чалавек’.

Лодзь ’маленькая лодка, човен’ (Бяльк.), лодка, лотка ’човен, невялікае судна’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Бес., ТС, Сл. ПЗБ), ’лёгкая з тонкімі сценкамі лодка, зробленая з аднаго кавалка дрэва (асіны) > (Маш.). Укр. лодь, рус. лодка, валаг. лодия, ладья, паўн. ладейка, лодейка; ст.-рус. лодья, лодъка, польск. łódź, łodzja, палаб. lüdʼa, н.-луж. łoż, u̯oś, в.-луж. łódź, чэш., славац. loď — пераіначанне прасл. oldi/oldьji (oldьja). Параўн. славен. ládja, серб.-харв. ла̂ђа, макед. лаѓа, балг. ладя, ст.-слав. алъдии, ладии. Роднасныя і.-е. адпаведнікі: літ. aldijà, eldijà, eldís, швед. ålla, дац. aalde, olde ’карыта’, нарв. olda, olle ’вялікае карыта’. Больш падрабязна гл. Фасмер, 2, 510. Сюды ж бел. лодачкі ’жаночыя туфлі без шнуркоў’ (ТСБМ; хойн., Мат. Гом.), лодочка ’спосаб завязвання хусткі’ (ТС).