Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Даро́га ’дарога’. Прасл. слова. Параўн. рус. доро́га, укр. доро́га, польск. droga, чэш. dráha ’тс’, серб.-харв. дра̏га ’яр, лагчына’ і г. д. Праформа *dórga. Найбольш верагоднае тлумачэнне: *dorga‑, вытворнае ад *dьrgati ’рваць, вырываць, расчышчаць’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 75. Гл. далей Фасмер, 1, 530; Бернекер, 1, 212; Траўтман, 45; Слаўскі, 1, 167.

Дары́ць. Гл. дар.

Дарэ́ктар ’дамашні настаўнік’ (БРС). З польск. dyrektor (< лац.) ’тс’. Параўн. ст.-бел. директоръ ’духоўны настаўнік’ (Булыка, Запазыч., 96).

Дарэ́мнасць ’дарэмнасць’ (БРС, Нас.), дарэ́мны, дарэ́мна (Нас.). Укр. даре́мний, даре́мно, даре́мність ’тс’. Запазычанне з польск. daremny, daremność, daremnie. Аб запазычанні сведчыць гук «e» (зыходным тут з’яўляецца тв. склон польск. назоўніка darem, ад dar). Гл. Кюнэ, Poln., 50; Бернекер, 1, 179.

Дарэ́мны. Гл. дарэ́мнасць.

Даскана́лы ’дасканалы’ (БРС). Параўн. укр. доскона́лий, рус. доскона́льный. Лічыцца запазычаннем з польск. doskonały ’тс’ (у польск. мове слова зафіксавана ў помніках, прынамсі, з XV ст.). У ст.-бел. помніках няма (параўн. Булыка, Запазыч.). Гл. Слаўскі, 1, 157; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 173. Апошні ўказвае, што, паводле гістарычных даных, слова прыйшло з мовы паўднёва-заходняй Русі, куды яно трапіла з польскай крыніцы.

Даспе́хі ’даспехі’ (БРС). Рус. доспе́хи ’тс’, таксама ’работа, майстэрства’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 83), прасл. слова (з іншай семантыкай у іншых слав. мовах), якое ўтворана ад дзеяслова *dospěti. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 83.

Даста́так ’дастатак’ (БРС). Рус. доста́ток, укр. доста́ток, чэш. dostatek, серб.-харв. до̀статак ’тс’ і г. д. Прасл. *dostatъkъ ’тс’ — утварэнне ад дзеяслова *dostati (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 84–85).

Дасто́йны ’дастойны’ (БРС). Рус. досто́йный, укр. досто́йний, польск. dostojny, чэш. důstojný, балг. досто́ен і г. д. Прасл. *dostojьnъ ’тс’ — утварэнне ад слав. *dostojь ’годнасць’ (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 85–86; Слаўскі, 1, 157).

Дастрэ́нчыць ’дагадзіць’ (Шат.). Запазычанне з польск. dostręczyć. Па паходжанню гэта дзеяслоў з прэфіксам do‑. Адносна этымалогіі польск. stręczyć параўн. Брукнер, 518.