Дар ’дар’. Прасл. слова. Параўн. рус. дар, укр. дар, польск. dar, чэш. dar, серб.-харв. да̑р, балг. дар, ст.-слав. даръ. Параўн. далей і. е. *dōro‑ ’дар’ (грэч. δῶρον ’дар’) < do‑ — ’даць’ (слав. *da‑ti: бел. даць, рус. дать, укр. дати, польск. dać, чэш. dáti, балг. дам, серб.-харв. да̏ти, ст.-слав. дати). Сюды адносяцца (< darъ) і дзеясловы дарава́ць, дары́ць, якія Трубачоў (Эт. сл., 4, 190–191) адносіць да прасл. фармацый (*darovati, *dariti), а не да ўтварэнняў у паасобных мовах. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 484; Бернекер, 1, 179; Слаўскі, 1, 138.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)