Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні

Даскана́лы ’дасканалы’ (БРС). Параўн. укр. доскона́лий, рус. доскона́льный. Лічыцца запазычаннем з польск. doskonały ’тс’ (у польск. мове слова зафіксавана ў помніках, прынамсі, з XV ст.). У ст.-бел. помніках няма (параўн. Булыка, Запазыч.). Гл. Слаўскі, 1, 157; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 173. Апошні ўказвае, што, паводле гістарычных даных, слова прыйшло з мовы паўднёва-заходняй Русі, куды яно трапіла з польскай крыніцы.

Даспе́хі ’даспехі’ (БРС). Рус. доспе́хи ’тс’, таксама ’работа, майстэрства’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 83), прасл. слова (з іншай семантыкай у іншых слав. мовах), якое ўтворана ад дзеяслова *dospěti. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 83.

Даста́так ’дастатак’ (БРС). Рус. доста́ток, укр. доста́ток, чэш. dostatek, серб.-харв. до̀статак ’тс’ і г. д. Прасл. *dostatъkъ ’тс’ — утварэнне ад дзеяслова *dostati (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 84–85).

Дасто́йны ’дастойны’ (БРС). Рус. досто́йный, укр. досто́йний, польск. dostojny, чэш. důstojný, балг. досто́ен і г. д. Прасл. *dostojьnъ ’тс’ — утварэнне ад слав. *dostojь ’годнасць’ (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 85–86; Слаўскі, 1, 157).

Дастрэ́нчыць ’дагадзіць’ (Шат.). Запазычанне з польск. dostręczyć. Па паходжанню гэта дзеяслоў з прэфіксам do‑. Адносна этымалогіі польск. stręczyć параўн. Брукнер, 518.

Дасу́жы ’дасужы’ (БРС). Рус. досу́жий, укр. досу́гий. Утварэнне ад *dosǫgъ ’вольны час; час, вольны ад працы’ (гэта апошняе — дэрыват ад прасл. *dosęg(a)ti). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 81–83; Фасмер, 1, 532.

Дасці́пнасць, дасці́пны. Гл. до́сціп.

Дасэ́ні. Гл. дэ́сань.