Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Наўзрэх ’агрэх’ (Сл. ПЗБ). Няясна; фармальна блізкае рус. пск. навзрих ’не падумаўшы, як папала’, магчыма, сведчыць пра прыслоўны характар беларускага слова, параўн. таксама узрэж ’агрэх’ (Нас., Сл. ПЗБ, Сцяшк.) і урэж ’тс’: Пагарау на урэж (Сл. ПЗБ). Магчыма, да ражацца ’корпацца, кратацца’ (ТС), рус. режнуться ’страціць розум’, відаць, таксама і Скрануцца’, параўн. сінанімічныя выразы тронуться, сдвинуться *здурэцьсюды ж, магчыма, балг. режам се ’брысці’, параўн. Фасмер, 3, 477. Збліжэнне з грэх другаснае. Гл. урэж, узрэж.

Наўз- (наўс‑) у прыслоўях тыпу наўздагон ’следам’, наўзбоч ’збоку’, наўскрыж ’накрыж’, наўскасы ’наўкос, коса’ і пад., сінанімічных адпаведным прыслоўям з на- або уз‑ (ус‑), параўн. наўздагон/уздагон, наўскрыж/накрыж і пад., часам мае тое ж значэнне, што і прэфіксальны комплекс наў- (гл.) у прыслоўях, параўн. наўдагон, наўкры́ж і інш. У многіх выпадках можа разглядацца як вынік кантамінацыі аднакарэнных прыслоўяў з на- і уз‑ (ус‑): надоўж × уздоўж = наўздоўж, накрай × ускрай = наўскрай, пры гэтым створаны ўмовы для фарміравання комплексу наўз‑ (наўс‑), які ў далейшым стаў ужывацца незалежна ад наяўнасці адпаведных прыслоўяў або паралельна з імі, параўн. наўзрост ’навыраст’ (ТС), наўспрамік ’напрасткі’ (Янк. Мат.) і г. д.

Наўка́з ’прыкладна, для страху’ (ТС). Да указаць даказаць, правучыць’, указ ^казанне’.

Наўкола ’кругом’ (Гарэц., Яруш., Бяльк., ТС). Гл. навокал.

Наўколенцах ’на каленях, стаўшы на калені (што-небудзь рабіць)’ (Мележ). Паводле Шубы (Прыслоўе, 115), у выніку кантамінацыі спалучэнняў на каленцах і ў коленцах ’тс’, гл. наў‑© да каленца, калена (гл.).

Наўле́чка ’навалачка’ (Нік. Очерки; дзярж., Нар. слова; маладз., Янк. Мат.; слуц., Полымя, 1988, № 7, 203), наўлёчка ’тс’ (Жд. 2). З польск. nauleczka (няпоўнагалоссе, гл. Бел.-польск. ізал., 10); перанос націску на першы склад сведчыць аб адаптацыі слова, параўн. бел. навалка, навалачка ’тс’ (гл.), адваротны ўплыў у навагр. navaločka (Кліх). Параўн. навулёчка (гл.).

Наўманкі́ ’наўгад, прыблізна’ (браг., З нар. сл.), наўманкі ’навобмацак’ (Сцяшк. Сл.). Да ўману́ць ’убіць сабе ў галаву’, мана́ ’абман’; здань’.

Наўме́ ’ў галаве, у думках’, на́ўме, на́ўмех ’тс’, звычайна з адмоўем: не на́ўме, не на́ўмех (ТС). З прыназоўнікавага спалучэння *на ўме (месн. скл. адз. л.), *на ўмех (старая форма месн. скл. мн. л.), гл. ум.

Наўме́це, наўмеці ’на прыкмеце’: Была наўмеці добрая сасонка — нехта забраў ужо (бялын., Янк. Мат.). Да ме́та ’прыкмета’, меціць ’пазначаць’; структурная паралель наўве́це ’тс’ (гл.).

Наўме́цца ’набрацца, назапасіць’ (слонім., Нар. лекс.), ’мець удосталь, хапіць’ (Сцяшк.). Да мець, наў-, відаць, на месцы най- (*на‑иметься).