Наўве́це ’на прыкмеце; на чарзе да выканання; у думках, на ўвазе’ (Нас., Гарэц.), наўвеці (Бяльк.), наўвете (Растарг.). Да прасл. *veib, якое захавалася ў дэрыватах ветлы, вывет ’выключэнне’, савет, рус. ответ, наветка ’намёк, напамінак’ і інш., на думку Мельнічука (Восточносл. и общ. яз., 109), вытворнага ад *větiti ’гаварыць’, для якога было характэрным першапачатковае значэнне ’адзначыць галінкай, памячаць’ (прасл. vetь ’галінка’); тады *на ў‑веце, як на ў‑вазе (гл. ува́га). Параўн. наўмеце (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)