Навокал, таксама навакол, навокала, навакола (ТСБМ), нао́коло ’навокал, кругом’ (ТС), укр. ноколо, польск. naokoło, серб.-харв. нао̏коло, балг. нао́коло, мак. наоколу — з *naokolo, што ў сваю чаргу з прыназоўнікавага спалучэння з він. скл. o‑kolo, гл. вакол, параўн. наўкру́г ’тс’. Няправільна сцвярджаецца, што бел. наво́кала выконвае толькі прыслоўную функцыю (ESSJ SG, 2, 91), параўн. Навокала агню стаяць і сядзяць людзі… (Колас). Гл. таксама Шуба, Прыслоўе, 160.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)