Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мато́н (абразл.) ’манюка’ (жлоб., Мат. Гом.; бялын., Нар. сл.). Да мата́ць (гл.). Экспрэсіўнае адценне было прычынай мены суфікса ‑ун > ‑он.

Матор ’рухавік’ (ТСБМ). З рус. мотор ’тс’ Крукоўскі, Уплыў, 83. Мотар ’тс’ (Сл. ПЗБ) — з польск. motor, якое, як і рус. лексема, запазычана з ням. Motor < франц. moteur < лац. motor ’той, што рухае, закалыхвае’ < movēre ’прыводзіць у рух’ (Фасмер, 2, 664; SWO, 493). Сюды ж маторка ’маторная лодка’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), якое з рус. моторка.

Матора ’барышнік, які перапрадае коней’ (Растарг.). Рус. мото́р ’спрытны, кемлівы чалавек’, валаг., ніжагар. мото́ра ’мот, марнатравец’, уладз. ’легкадумны, балбатун’. Да маторны (гл.).

Маторны ’шпаркі, жвавы, спрытны, поўны радасці жыцця’ (Федар. 6; гом., Рам. 8; Мал., Ян.; браг., Шатал.), ’вялікі, доўгі, высокі, бялізны, цяжкі’ (Нас.), чэш. motorný ’жвавы, спраўны, спрытны’, nemotorný ’няўклюдны, непаваротлівы’, ’няспрытны, няспраўны’, славац. nemotorný ’тс’. Ст.-чэш. nemotorný ’непрыемны (пра гук)’, а суч. чэш. мае яшчэ значэнне ’бясформенны, цяжкі на выгляд (воз, бочка, нізкая вежа)’, якое можна аб’яднаць са значэннем ’непаваротлівы, няспрытны’. Найбліжэйшымі адпаведнікамі з’яўляюцца: літ. matarúoti ’махаць бічом, круціць хвастом’, г. зн. ’рабіць частыя рухі’ (Махэк₂, 375), а таксама, магчыма, літ. mèsti ’кідаць’, matãras ’верацяно’, mastýti ’абшываць’, лат. matara ’гібкі дубец’ (Фасмер, 2, 664).

Матошка ’маленькі маток нітак’ (КЭС, лаг.). Да мату́шка1 (гл.).

Матраб’я́нка ’мясны фарш’ (рэч., Мат. Гом.). Відавочна, з польск. wątrobianka, якое на Палессі азначала ’зельц’, ’страўнік жывёлы, тоўстая кішка, начыненая свінымі вантробамі’. Мена в > м (параўн. рус. ватрушкаматрушка).

Матрасі́ць матрашы́ць, мытрашы́ць ’імжэць, сеяць, як праз сіта (пра дождж)’ (Бяльк., Растарг.; чачэр., Мат. Гом.). Укр. мотроши́ти ’церушыць (аб снезе)’, рус. мотроси́ть, мотро́сить ’марасіць’, бран. мотроши́ть ’тс’, наўг. ’церушыць дробнымі сняжынкамі’. Усходнеславянскае. Фасмер (2, 664) узводзіць да метать і роса. Якабсон (Slav. Word, 2, 614) лічыць гэта кантамінацыяй мороси́ть і мотать.

Матрахля́сы ’вельмі парванае адзенне’ (Грыг.). З польск. materklasy ’старызна, хлам’, якое Брукнер лічыць скажоным materiały, аднак змяшчае гэта ў артыкуле matka. Больш правільна гл. бел. мартаплясы.

Матра́ц, матра́с ’мяккая тоўстая ватовая або валасяная подсцілка на ложак’, ’сяннік, мех, напханы саломай’ (ТСБМ, Тарн.; пруж., Сл. ПЗБ), матэрас ’тс’ (Нас.), ст.-бел. матерацъ, матарацъ ’тс’ (XVI ст.), запазычаны са ст.-польск. materac, дзе са ст.-франц. materas < італ. materasso < араб. al maṭraḥ ’падушка’, ’пасцель’. Не выключана магчымасць паўторнага запазычання праз рус. мову, у якой з новав.-ням. Matratze (Булыка, Лекс. запазыч., 109; Бернекер, 2, 27; Фасмер, 2, 582–583).

Матрашы́ць ’калаціць, трэсці хворага’ (чачэр., Мат. Гом.). Рус. дан. мотроси́ть ’трэсці, ліхаманіць’ ярасл. мотроши́ть ’лячыць замовай, чараваць’, гом. мотроши́ться ’мітусіцца’. У выніку кантамінацыі лексем матлашыць і трэсці (гл.).