Парале́ль ’паралельная лінія; умоўная лінія, праведзеная па зямной паверхі паралельна экватару, усе пункты якой маюць аднолькавую геаграфічную шырыню’ (ТСБМ). З рус. паралле́ль, якое з франц. parallèle або ням. Parallel. Крыніца слова — лац. parallēlus ад грэч. παράλληλος ’лінія, якая ідзе ўздоўж другой’ (Клюге-Гётце, 432 і наст.; Фасмер, 3, 204).
Паралі́ч ’хвароба, пры якой асобныя органы або частка цела трацяць здольнасць да адвольных рухаў’ (ТСБМ). З рус. парали́ч (Крукоўскі, Уплыў, 89), якое праз польск. paraliż ад сяр.-в.-ням. paralis з лац. paralysis ад грэч. παράλυσις ’дазвол; адхіленне’ (гл. Фасмер, Этюды, 142; Мацэнаўэр, 270; Фасмер, 3, 204).
Паралю́ш ’параліч’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Др.-Падб., Шат., Сл. ПЗБ). З польск. нар. paralusz ’тс’. Далей гл. параліч.
Парапе́т ’невысокая сцяна, агароджа ўздоўж маста, набярэжнай і пад.’ (ТСБМ). З рус. парапе́т ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 85) < франц. parapet ад італ. parapetto ’брусцвер’ (Фасмер, 3, 204). Дыял. парапэ́та ’падаконнік’ з польск. parapet ’тс’ (Сл. ПЗБ).
◎ Па́расля ’малады хваёвы лес’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), параслі ’малады лес’ (Сцяшк.), поросля ’высокае пясчанае месца ў лесе’ (ТС). Ад парасціраем з суф. ‑ля (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 54).
Па́раснік ’маладыя парасткі дрэў або іншых раслін’ (ТСБМ), ’малады лес, звычайна хваёвы’ (Сл. ПЗБ). Ад парасці́ з суф. ‑нік.
Парасо́н ’прыстасаванне для засцярогі ад дажджу і сонца ў выглядзе замацаванага на палцы складнога каркаса, абцягнутага матэрыяламі; стрэшка над чым-небудзь’ (ТСБМ). Праз польск. parasol ’тс’ з італ. parasole ’тс’ (para‑ ’абараняць’, sole ’сонца’) (Брукнер, 395). Канечнае ‑н, відаць, пад уплывам сонца.
Па́растак ’маладая галінка расліны, якая вырасла ад больш старога сцябла або ствала, флянс; сцябло расліны’ (ТСБМ, Шат., Др.-Падб.). Дэрыват ад парасці < расці (гл.) з суф. ‑ак. Па́раска ’тс’ (Сл. ПЗБ) утворана ад таго ж дзеяслова з суф. ‑ка.
◎ Па́расцень ’гузак’ (Мат. Гом.). Ад парасціраем з суф. ‑ень.
Парася́, парасё ’дзіцяня свінні’, дыял. таксама парасёнак. Агульнаславянскае: рус. поросёнок, дыял. порося́, укр. порося́, ст.-рус. порося, царк.-слав. прасѧ, польск. prosię, серб.-харв. пра̑се і г. д. Праславянскае porsę, ‑ęte. Роднасныя у інш. і.-е. мовах: літ. par̃šas ’парася’, ст.-прус. parstian н. р. ’парася’, лац. por̃cus ’свойская свіння’, грэч. πόρκος, ст.-в.-ням. far(a)h ’парася’, сяр.-ірл. ors ’маладая свіння’, курдскае purs (гл. Траўтман, 207; Вальдэ-Гофман, 2, 314; Фасмер, 3, 332; Трубачоў, Происх., 63; у яго гл. і больш падрабязна літ-ру).