Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пу́кас ’рыба альхоўка, Rhodeus sericeus amarus’ (Жук., Рыбы, 300), укр., рус. паўд. нукае ’тс’, польск. pūkas ’тс’, памянш. укр. нукаеш, рус. пугасіш. Паводле Герда (Лекс. балтызмы, 11), запазычанне з балтыйскіх моў, гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 20; у якасці крыніцы падаецца sm.pūkis, pūkys ’ёрш’. Сюды ж адносяць (відаць, беспадстаўна) і каш. рукой ’вугар’, што магло б сведчыць пра крыніцу ў нейкай заходнебалтыйскай мове (Лаўчутэ, там жа), адкуль слова трапіла і ў прускі дыялект нямецкай мовы — Pūkis ’ёрш’ (Клячкоўскі, RS, 5, 218). Аднак даволі шырокі арэал распаўсюджання назвы і аднясенне яе да розных відаў рыб пры-мушае сумнявацца ў балтыйскім паходжанні усіх пералічаных форм, частку якіх можна звязаць з гукапераймальным покаць ’глытаць паветра з паверхні вады’ або з пукаты ’тоўсты, надуты’, параўн. укр. пуката жаба, да суфіксацыі параўн. польск. grubas ’тоўсты чалавек’. Капаміец (Рыбы, 38; гл. таксама ЕСУМ, 4, 629) тлумачыць паходжанне назвы ад пукаты ’трэскацца’, бо такім шляхам выціскаюцца ўнутранасці ў рыбы.

Пука́ты, пукава́ты ’з выступаючымі бакамі’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ, Жд. 2, ТС, Варл.: “reč, što pasiarod taušciejšaja, jak uhare j nadole”), ’пузаты’ (Сл. ПЗБ), пукова́ты, пукна́ты ’выпуклы’ (ТС), пукова́сты ’тс’ (ПСл), параўн. укр. пука́тий ’выпуклы, раздуты, тоўсты’, рус. пука́тый ’круглы, выпуклы, выгнуты’, польск. pękaty ’выпуклы’, ст.-польск. pękata ’цяжарная’. Усё да пук ’выпукласць, выступаючая сярэдняя частка прадмета’ (гл. пук2).

Пу́кацца ’лямантаваць, моцна крычаць’: пукаяцца там, аж с шкуры вылазіць (Шат.), ’паміраць (ад болю, ад прагнасці, ад смеху і пад.)’: у раскошы дзеўка аж пукаетца — хочэ замуж (Сержп.). Магчыма, у выніку эліпсіса, параўн.: (крычыць, смяецца і г. д.) аж на ём шкура пукаецца (Сержп.), што зводзіцца да пу́кацца ’лопацца’, гл. пукаць1. Аднак чэш. pykat ’цярпець’, ст.-чэш. ’аплакваць, шкадаваць каго-небудзь, галасіць’, серб.-харв. pȉčiti ’крычаць, плакаць’, якія Гаўлава (Acta Univ. Olomouc., Misc. Ling., 1971, 71–72) лічыць роднаснымі лат. pukātiēs ’наракаць, прычытаць’, а таксама ’стукаць, біць’ і літ. pukuoti ’біць’, сведчаць, магчыма, пра старажытны характар семантычнага пераходу ’біць, лопаць’ — ’лямантаваць’ — ’паміраць’, гл. таксама Кралікава, Česka slavistika, 1998, 50.

Пу́каць1 ’стукаць, страляць, лопаць, падаць з глухім гукам’ (Нас., лельч., Нар. лекс.; Мат. Маг.; Сл. ПЗБ), пу́кацца ’лопацца; падаць’ (ТСБМ, Яруш., Гарэц., Нас., ТС, паст., вільн., лаг., Сл. ПЗБ; Шат.), сюды ж пу́каўка іран. ’пра лёгкую зброю’ (ТСБМ); укр. пу́кати ’стукаць, лопаць’, рус. пу́кать ’стукаць, страляць, лопаць, пухкаць’, польск. pukać ’стукаць, страляць’, чэш. pukati ’лопаць, пухкаць’, славац. pukat ’тс’, в.-луж. pukać, н.-луж. pukaś ’тс’, славен. pókati ’лопаць’, púkati ’пухкаць, псаваць паветра’, серб.-харв. pući (puknuti); pucati ’лопаць; страляць’, балг. пу́кам ’тс’, макед. пука ’тс’. Прасл. *pukati ’выдаваць глухі гук’; назалізаваны варыянт *pǫkati ’лопаць, лопацца’, магчыма, у выніку другаснага збліжэння на базе “вобразнай” семантыкі. Этымалогію гукапераймальнага бел. пу́каць, пу́кнуць ’выдаваць глухі трэск падобна да гуку пу́’, аформленага тыповым для гукаперайманняў фармантам ‑к‑, прапанаваў яшчэ Шымкевіч (2, 32), тое ж у Насовіча: въ кишкахъ пу́каець (Нас.), параўн. в.-луж. wutroba pukoce ’тс’. Узводзяць да і.-е. кораня *peu̯‑: *pou̯‑: *pū̆‑, які, пашыраны фармантам ‑s‑, прадстаўлены і ў пухнуць, гл. Фасмер, 3, 403; Шустар-Шэўц, 2, 1189; Чарных, 2, 82; ЕСУМ, 4, 630. Параўн. пухкаць, по́каць (гл.).

Пу́каць2 ’абіваць збожжавыя; каласаваць ячмень’ (віц., ЛА, 2; шуміл., Сл. ПЗБ; Бяльк.). Верагодна, да ну́каць ’біць, стукаць’ пад уплывам літ. pūkuoti ’біць, малаціць’, аднак геаграфія слова, параўн. рус. ну́кать ’тс’, а таксама ’абіваць галоўкі ільну’, ’выбіваць бялізну прачом’ (калуж., цвяр., пск., смал.) і ’малаціць гарох, сачавіцу’ (паўд., Даль), дае падставы бачыць тут супольную арэальную семантычную інавацыю ’біць’ — ’малаціць’.

Пу́каць3 ’іграць на скрыпцы, пальцамі перабіраючы струны’ (Ян.). Відаць, да пу́каць1 ’стукаць, выдаваць адрывістыя, рэзкія гукі’ (гл.).

Пу́кер ’мазоль’ (пін., Шатал.), нукер ’пухір’ (пін., Нар. лекс.), нукір ’тс’: нукір выскочыв (стол., Сл. Брэс.). Да пук ’выпукласць, виступаючая частка’; аднак падабенства семантыкі да пухір (гл.) прымушае звязаць з пу́хнуць з заменай х на к (балтыйскі ўплыў?).

Пу́кля ’кутас, пампон’ (ТС; Шымк. Собр.), ’самаробны драўляны гузік’ (шуміл., Сл. ПЗБ), мн. л. пу́клі ’адходы пры прадзенні воўны’ (рас., Шатал.), ст.-бел. пукли ’металічныя бляшкі на абкладах царкоўных кніг, буклі’ (Ст.-бел. лексікон; Гарб.). Згодна з Булыкам (Лекс. запазыч., 107), апошняе запазычана з польск. pukiel ’від закругленага выпуклага або пярсцёнкападобнага металічнага ўпрыгожання’, што ў сваю чаргу запазычана з ням. puckel, buckel ’горб, выступ’, франц. boucle < лац. buccula, памянш. ад bucca ’шчака, скула’ (Банькоўскі, 2, 964, Сной, 514). Шустар-Шэўц (2, 1190) дапускае пасрэдніцтва ст.-чэш. pukla ’тс’ для н.-луж. pukly і польскага слова. Семантыка ’завіток, касмык’ і пад. грунтуецца на пазнейшым значэнні франц. boucle ’локан’.

Пукна́ты ’пукаты, пухнаты, тоўсты’ (пін., Жыв. сл.), ’выпуклы’ (ТС), пукнатый ’тс’ (Клім.). Відаць, да пукаты ’тс’ (гл.), параўн. укр. валын. пукнястий ’тс’; магчыма, збліжанае да пухнаты (гл.) < пухнуць (мена к/хі). Гл. наступнае слова,

Пу́кнуць ’стукнуць, ударыць, трэснуць, лопнуць; павялічыцца, выцягнуцца, раздацца’ (Клім.). Суадносіцца часткай значэнняў з пу́каць ’стукаць, лопаць’ (гл. пукаць1, пук1), іншыя ж значэнні — з пу́кацца ’лопацца’ (гл.), што мае паралелі ў балг. груб. пу́кна ’памерці’: да пукнеш! ’каб ты здох! (= выцягнуўся, лопнуў)’ і, магчыма, у ідыёме зо́ра пу́кна ’світае’, серб.-харв. zòra pȕca ’тс’, што мае семантычныя паралелі ў іншых балканскіх мовах (Васілеў, ZfBalk, 1981, 17 (1), 950). Гл. таксама Банькоўскі, 2, 965.

Пуко́вы ’цёмна-чырвоны’ (Растарг.), параўн. запіс з той жа тэрыторыі — пуковый ’сіні’: сояй на ей был пуковый. Няясна, магчыма, ад кубовы ’сіні’ з метатэзай, параўн. рус. дыял. пукон ’купон’, і аглушэннем звонкага зычнага.

Пуко́ўка ’рагоз’ (беласт., Сл. ПЗБ). Гл. пухоўка ’рагоз’; замена X на к, відаць, пад балтыйскім уплывам; аднак не выключана і паходжанне ад пук ’кветаноснае сцябло, стаўбур’ (гл.).