Пляткава́ць ’абгаворваць’ (ашм., Сл. ПЗБ; смарг., Сцяшк. Сл.). З польск. plotkować ’рабіць плёткі’ < plotka > плётка 2 (гл.).
Плятка́р, плятка́рка ’той, хто любіць разносіць плёткі’ (ТСБМ; Сцяшк. МГ; іўеў., Сл. ПЗБ; ТС; ваўк., ашм., іўеў., ЛА, 3), плятка́рыць ’абгаворваць’ (астрав., Сцяшк. МГ). З польск. plotkarz, plotkarzyć ’тс’.
◎ Плятні́к: ’пляцень’ (лях., Сл. ПЗБ), плятняк ’тс’ (слон., Жыв. НС; Сцяц.; Сцяшк. МГ; брагін., Мат. Гом.), ’зашчытак ад снегу’ (Сцяц.), плятнёўка, плятнюшка ’плятнёвы хлеў’ (Юрч. Вытв.), нявінніца ’асобнае прасла плятня’, плятня ’галлё, якім заплятаюць пляцень’ (ТС). Усе да плесці (гл.). Аналагічна польск. pletniak ’плот з галінак, што пераплятаюць вертыкальныя калкі, пляцень’.
◎ Плятня́ 1 ’лазіва, прыстасаванне для лазання на дрэва з мэтай выдзёўбвання борці і паднімання калоды’ (Нікан.), ’сплецены з лазы гуж для звязвання плытоў’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Параўн. польск. płatnica ’ліна, вяроўка, перавясла, сплеценыя з канапель і саломы’; рус. плеть ’лазіва ў бортніка’. Да плесці (гл.).
◎ Плятня́ 2 ’маток зблытапых нітак’ (маст., Сл. ПЗБ), ’калонія, сукупнасць (грыбоў)’ (даўг., Сл. ПЗБ). Да сплятацца, плесці (гл.).
◎ Плятня́ 3 ’хлусня, плёткі’ (Нас., ТС). Гл. плятаць.
◎ Пляту́н ’майстар па пляценню кашоў’ (карм., Мат. Гом.). Да плесці (гл.). Суф. -v//, як у лятун, хадун, паўзун.
◎ Пляту́ха ’драсён, Polygonum aviculare L.’ (бабр., ЛА, 1). Да пле́сці (гл.): сцябліны драсёну сплятаюцца паміж сабой.
Пляту́ха ’саламяны кошык’ (смарг., Сцяшк. Сл.), пляту́шка ’плецены з лазы і саломы посуд’ (Касп.; Нік. Очерки). Да пле́сці (гл.). Суф. ‑ух‑а, ‑ушк‑а мае значэнне ’прадмет дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 71–72).
Плятуха́цца ’блытацца (пра язык)’ (Гарэцкі). З (за)плята́цца < пле́сці (гл.) з экспрэсіўным суф. ‑ух‑.
◎ Пляўду́ра ’плявузгала’, пляўдурыць ’гаварыць пустое’ (міёр., З нар. сл.: Нар. лекс.). Балтызм, параўн. літ. pliaupti, pliaukšti ’вярзці лухту, абы-што гаварыць’ і суф. ‑d‑а з непахвальным значэннем, да якога пазней далучыўся суф. ‑ур‑а.
◎ Пля́ўка ’п’яўка’ (стаўба карэл і ц., З нар. сл.; карэл і ц., Нар. лекс.). Да п’яўка (гл.). Аб мене -/- > -у/ — гл. Карскі, 1, 303.