Пляўду́ра ’плявузгала’, пляўдурыць ’гаварыць пустое’ (міёр., З нар. сл.: Нар. лекс.). Балтызм, параўн. літ. pliaupti, pliaukšti ’вярзці лухту, абы-што гаварыць’ і суф. ‑d‑а з непахвальным значэннем, да якога пазней далучыўся суф. ‑ур‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)