◎ Пашыпа́ ’ігліца’ (іван., Сл. Брэс.). Да па‑ і шына (шыпʼё, шыпуль), роднаснымі да якога будуць літ. šiupės ’дробныя кавалачкі’, šiupeti крышыцца’. Параўн. таксама палес. шыпоті ’шыпулька, ігліца*
◎ Пашыпулі́ць ’пайсці малымі крокамі’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Да па‑ і шыпу ліць ’дробна шчапаць, калоць дровы’-Сшьші/лб ’трэска, аскепак’ < літ. šipulys ’тс’.
◎ Пашыхава́ць, пошыховаць, драг. пошыхуватэ ’пашанцаваць’ (астрав., Сцяшк. Сл.; ТС; Лучыц-Федарэц). Праз польск. poszykować ’тс’ з ням. Schickung ’лёс’.
Пашы́цца ’пабегчы’, ’падлезці’, ’панамятацца (пра снег)’ (ганц., Сл. ПЗБ). Укр. поши́тися ’лезці, праслізгваць, нырнуць’, польск. pomknąć ’паімчацца’, ’убіцца, зашыцца паміж чым-н.’ Да па‑ і шыць, шы́цца (гл.).
◎ Пашэ́ндзіць, пашэнціць, пашэнціць ’пашанцаваць’ (Нік. Очерки; Шат.; паст., смарг., Сл. ПЗБ; петрык., Мат. Гом.; астрав., Сцяшк. Сл.; Яруш., Касп.). Утварылася ў выніку кантамінацыі лексем польск. poszczęścić і шанц (гл.).
◎ *Пашэ́ўля, лун. пошэуля ’салома на вільчыку’ (Нар. сл.). Палескае. Да па‑шыць, па‑шываць < шыць (гл.). Суфіксу ‑эў‑ля ў літаратурнай мове адпавядае -оўля: галадоўля, гадоўля, у ц.-Палес. гаворках -іўля: драг. годиўля, зыміўля, купіўля.