Галадо́ўля ’голад, галадаванне’ (БРС, Касп., Шат.). Як і галадо́ўка, утварэнне ад дзеяслова галадава́ць. Суф. ‑оўля звычайна з’яўляецца пры вытворных назоўніках (для абазначэння дзеяння) ад дзеясловаў з марфемай *ov‑ (*‑ou̯‑): будава́цьбудоўля і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)