Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Памярка́цыя ’разлік’ (Нас.). Да памяркаваць < мяркаваць (параўн. і памер) па тыпу адукацыя.

Памяркоўны ’падатлівы, уступчывы’ (ТСБМ, Нас.). Да мяркаваць (гл.). Параўн. яшчэ польск. уст. pomiarkować ’стрымаць сябе, сцішыць’.

*Памярэ́ча, помырэча ’мор; перан. злы, дакучлівы чалавек’ (Клім.). Дэрыват з суф. ‑эч‑а ад памерці < тегН (гл. мерці) (Сцяцко, Афікс. наз., 97).

Памята́ць тое ж, што і помніць (гл.), памя́тка, памятлі́вы, памяткі́, памяту́шчы. Дэрыват ад па́мяць з суф. ‑atʼ.

*Памяце́ха, помытэха ’вялікая палка’ (Клім.). Ад *памятаць < мятаць (адносна гэтага дзеяслова гл. паметак) са старажытным суфіксам ‑echa (гл. SP, 1, 72).

Па́мяць ’здольнасць запамінаць, захоўваць і аднаўляць у свядомасці ранейшыя ўражанні, успамін пра каго-, што-н.’ Агульнаслав.: рус. па́мять, укр. памʼять, ст.-рус. память, ст.-слав. памѧть, польск. pamięć, чэш. paměť, славац. pamiať, серб.-харв. па̏ме̑т, славен. pámet ’розум’, балг. па́мет. Прасл. pamętь, — дэрыват ад po‑mьněti (гл. по́мніць) (Махэк, 490). Роднасныя ст.-літ. mintìs ’думка, меркаванне’, усх.-літ. mintís ’загадка’, літ. atmintìs ’памяць’, ст.-інд. matíṣ ’думка, погляд’, авесц. maìti ’думка, погляд’, лац. mens, родн. скл. mentis ’мысленне, розум’, і.-е. *mṇtis (гл. Вальдэ-Гофман, 2, 69; Траўтман, 181; Уленбек, 212; Фасмер, 3, 195).

Памяшка́нне ’месца, дзе жыве, размяшчаецца хто-, што-н.’ (ТСБМ). З польск. pomieszkanie ’тс’, дзе ад mieszkać ’жыць, знаходзіцца дзе-н.’ (Брукнер, 335).