◎ Напра́тка, напрятка ’верхняе адзенне, вопратка’ (Нас., Мат. Маг., Бяльк., Пал., Сцяшк., Юрч., Мат. Гом.), ’від адзення’ (Грыг.), памянш. напратонка (Шн.). Гл. напрануць.
◎ Напровесні ’напрадвесні’ (зэльв., Жыв. сл.; калінк., З нар. сл.). Гл. провесна.
◎ Напродзіў ’надзіва, на здзіўленне’ (Нас., Гарэц.), напры‑ дыў ’на погляд’ (Доўн.-Зап., Пінч.). Гл. продзіў ’дзіва’.
Напро́ст 1 ’напрасткі, напрамую’ (ТС). Да просты ’прамы’.
Напрост 2: жаць напрост (на прост) ’не звязваючы ў снапы’ (Янк. 1, ТС), ’жаць, рассцілаючы жмені’ (калінк., З нар. сл.). У народных уяўленнях звязваецца з просты ’прамы, просты, нескладаны (спосаб уборкі)’; хутчэй да прасціла́ць ’рассцілаць, раскладваць’, гл. просцілка ’посцілка’ і пад., ці да прасціра́ць, прасце́рці ’тс’ (прасл. *(pro‑)sterti, *(pro‑)stьrǫ), тады зыходная форма была б *na prostьlъ ці *na prostrъ, змененая пад уплывам *prostъ.
Напроці, напроціў ’насупраць; насустрач’ (Яруш., Сл. ПЗБ, Жд. 2, Мат. Гом., ТС), ’насуперак’ (Янк. 1, ТС, Сл. ПЗБ, ТС), ’у параўнанні’ (Мал., ТС), ’перад’: напроці дня (лельч., Нар. лекс., ТС), ’да’: Нема напроціў кого отозвацца (ТС), ’за, па’: напроці ягод едзе (ТС), напроця ’насупраць’ (Юрч.), напроць ’насупраць, насуперак’ (Яруш., Сл. ПЗБ, Жыв. сл.), напроціўку ’тс’ (Нас.). Да проці, проціў (гл.).
◎ Напру́д ’насілу’ (Сержп., Отч.), сюды ж напру́дзіцца ’напружыцца’ (Пал.), ’напрэгчы ўсе сілы’ (Растарг.). Да *pręd ’цячэнне’, што звязана чаргаваннем з *pręd‑, гл. прадиць, прачуць; іншыя значэнні прадстаўлены ў пруд ’запруда’, прудкі ’хуткі’ і пад. Цікавы архаізм, у якім захавалася першасная семантыка славянскага слова ’сіла, напружанне’.
Напры́клад ’прыкладна’ (Нас.), ’напрыклад’ (Гарэц., Яруш., Байк. і Некр., ТСБМ). Згодна з Кюнэ, разам з укр. наприклад ’тс’ запазычана з польск. na przykład (Кюнэ, Poln.). Малаверагодна, гл. прыклад.
◎ Напры́шля ’напрыклад’ (бяроз., Выг.), напрьшіляй ’тс’ (ляхав., Янк. Мат.). Няясна.
◎ Напры́шнік ’частка вуздэчкі’ (Маслен.). Утворана ад прысы ’пыса ў жывёл’ па тыпу наму́снік (ад му́са), нахрапнік (ад храпа) і пад. (Непакупны, Связи, 46–47).
◎ Напрэ́ндзіць ’надуць, уздуць’: trybuch naprendzić (слонім., Арх. Федар.). Ад прэндзіць ’уздуваць’ (гл.), відаць, іранічна спаланізаванага ўтварэння, паралельнага да прудзіць (гл.).