Вары́ць 1 ’варыць’. Ст.-рус., ст.-слав. варити, рус. вари́ть, укр. вари́ти, польск. warzyć, чэш. vařiti, балг. варя́, серб. ва́рити і г. д. Прасл. *variti varʼǫ ’тс’. Утварэнне ад і.-е. двухскладовай базы *u̯erē‑ ’бурліць, кіпець’: лат. vàrît ’варыць, кіпець’, літ. vìrti ’кіпець’, лат. viȓt ’тс’ і г. д. База *u̯erē‑ дала ў прасл. мове шматлікія вытворныя з аблаутам вакалізму: *verdlo ’крыніца’, *jьzvorъ ’тс’, *varъ ’вар; гарачыня; варэнне’ *vьrěti ’кіпець’, *virъ ’вір; кіпенне’ і да т. п. (Траўтман, 360; Мейе, MSL, 9, 146; Фасмер, 1, 273; Махэк₂, 702–703).
Вары́ць 2 ’моцна грэць (аб сонцы)’ (Некр., Інстр. I); ’парыць (аб надвор’і)’ (Клім.). Рус. дыял. вари́ть ’тс’. Гэта значэнне выводзіцца ад некаторых праславянскіх. Параўн. *varъ ’жар’.
Варыя́нт. Рус. вариа́нт, укр. варіа́нт. Мабыць, запазычанне з рус. мовы, дзе з франц. variant. Падрабязней гл. Шанскі, 1, В, 20.
Варэ́йка ’гліняны гаршчок, гаршчок’ (Янк. Мат., Інстр. I, Бяльк., Шатал.). Параўн. палес. вары́йка ’гаршчок’ (Лысенка, ССП), укр. варі́йка ’маленькі гаршчок’. Утварэнне ад *variti ’варыць’ (гл.). Зыходнае: *varěja, *varějьka. Параўн. чэш. дыял. vařaja, vařeja, vařejka, славац. varajka, varejka ’мешалка, апалонік’. Фантастычна Махэк₂ (678), які выводзіць з *tvar‑ (ад кораня *tver‑ ’памешваць’). Пра магчымыя сувязі бел. слова на слав. глебе гл. Цыхун, БЛ, 5, 49–50.
Варэ́нік ’варэнік’ (Янк. Мат., БРС, Яруш., Шат., Сцяшк. МГ), таксама вярэ́нек, варэ́ннік (Гарэц., Юрч.). Рус. варе́ник, укр. варе́ник. Утварэнне ад *varenъ ’вараны’ суфіксам *‑ikъ. Усё да вары́ць (гл.). Форма вярэ́нік, відаць, гіперкарэктная.
Варэ́нне ’варка, варэнне (працэс)’ (БРС, Гарэц., Нас.); ’варэнне’ (БРС, Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк. МГ). Рус. варе́нье і г. д. Слав. *varenьje — аддзеяслоўны назоўнік. Ад вары́ць (гл.). Падрабязней гл. Шанскі, 1, В, 20.
Вар’ява́ць, варʼява́цца. Укр. дыял. варіюва́ти ’тс’. Запазычанне з польск. warjować ’тс’, а гэта паходзіць ад лац. variare ’змяняць’; гл. Брукнер, 602. Не пераконвае Рудніцкі (1, 316), які ўкр. варіюва́ти лічыць вытворным ад варія́т (< польск. warjat). Параўн. вар’я́т.
Вар’я́т (Шат., Касп., Сцяшк. МГ, БРС). Укр. дыял. (зах.) варія́т ’тс’. Запазычанне з польск. warjat ’тс’ (а гэта польскае семантычнае новаўтварэнне да лац. variare ’змяняць’, variatio ’разнавіднасць’, varius ’розны’; гл. Брукнер, 602). Параўн. вар’ява́ць.
Васа́л ’васал’ (БРС). Рус. васса́л, укр. васа́л. Запазычанне (магчыма, праз рус. мову) з франц. vassal ’тс’ (< с.-лац. vassalus) (Праабражэнскі, 1, 67; Фасмер, 1, 277; Шанскі, 1, В, 23). У рус. гэта слова сустракаецца ўжо ў пач. XVIII ст.; гл. Шанскі, там жа.
Ва́сан ’тытул-зваротак у дробнай польскай шляхты, а таксама сярод беларусаў’ (Мядзв.); ’пан’ (Др.-Падб.), васа́н ’тс’ (Гарэц., Касп.). Запазычанне з польск. wasan ’тс’ (а гэта, як і waspan, скарачэнне з waszmość pan; гл. Брукнер, 603). Параўн. васп́ан.
Васемна́ццаць. Рус. восемна́дцать, укр. вісімна́дцять, ст.-слав. осмьнадесѧте, ст.-рус. осмьнадесять, чэш. osmnáct і г. д. Прасл. *osmь na desęte ’васемнаццаць’ (літаральна ’восем пасля дзесяці’). У размоўнай мове прасл. форма падверглася розным скарачэнням і ўпрашчэнням (Брукнер, 110; Фасмер, 1, 356; Супрун, Числит., 15; Шанскі, 1, В, 170).