Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Туро́ра ‘балбатуха’, туро́рышча, туро́рка ‘тс’ (Юрч. СНЛ). Гукаперайманні, параўн. турукаць, гл. Параўн. рус. тарара́ ‘балбатня’, торото́ра, таратора, тараторить ‘балбатаць’ (Фасмер, 4, 22).

Туро́сы ‘непраўдападобныя апавяданні’ (Растарг., 41). Параўн. укр. туроса́ ‘шум? размовы? слух?’ (Грынч.). Гл. турусы.

Турпа́н ‘вадаплаўная птушка сямейства качыных, Melanitta fusca L.’ (ТСБМ, Дарафееў, Птушкі), укр., рус. турпан, польск., чэш. turpan ‘тс’. Няясна, параўн. Анікін, 570–571.

Турпы́ль ‘кругляк, невялікі кавалак тоўстага бервяна’ (Мат. Маг.), турпулёк ‘кароткае паленца’ (Бяльк.), турпу́ль ‘тс’ (Бяльк.). Няясна, магчыма, вынік перастаноўкі зычных з *трупыль, што да стараж-рус. трупъ ‘ствол дрэва, пень’, параўн. труп (гл.), або фанетычна змененае тарбуль ‘кавалак бервяна’, гл.?

Турсну́ць ‘крануцца, уздрыгнуцца, рушыць’ (Кліх). Відаць, паралельнае ўтварэнне да то́рскаць (гл.), дзе назіраюцца пэўныя хістанні ў вакалізме асновы (тор‑/тур‑/тыр‑) з т. зв. s‑intensivum, параўн. то́рнуць ‘штурхнуць, піхнуць’ (гл.). Да турнуць, турыць, гл.

Турсу́чыць ‘трэсці, вытрасаць’ (Сцяшк. Сл.), ‘трасці, трусіць’ (калінк., Арх. ГУ). Параўн. рус. дай. турсу́чить ‘торгаць, тузаць, рваць’. Няясна (Фасмер, 4, 125). Можна дапусціць сувязь з папярэднім словам у якасці дзеяслова працяглага дзеяння.

Турта́ць ‘прыспешваць, падганяць’ (Ласт.). Пацюпа (Arche, 2007, 3, 195) узводзіць да туры́ць ‘гнаць’, відаць, з узмацняльным ‑т‑. Параўн. чэш. trtati ‘спяшацца дробнымі крокамі’, якое Махэк₂ (654) параўноўвае з балг. тъ́ртя ‘кінуцца бегчы’ і лічыць паралельнымі ўтварэннямі з чэш. drdati (< *dьr‑ta‑ti ‘драць’), параўн. дырда (гл.).

Туру́каць ‘грукаць’ (Арх. Федар.): Ту‑ру, ту‑ру, па дуброўкі, / Ды там едзіць пан вялікі (Куп. і пятр. песні), сюды ж ‘падаваць гукі (пра жаўну)’, туруру́каць ‘падаваць гукі, турчаць’ (ТС). Гукаперайманне.

Туру́н, мн. л. туруны́, турунты́ ‘затор лёду на рацэ’ (Ласт.). Не ясна.

Туруру́кацца ‘гучна весці размову’ (Вушац. сл.), ‘падаваць гукі, турчаць’ (ТС). Гл. турукаць.