Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пераве́с ’вага ў студні з жураўлём’ (горац., ДАБМ, камент., 809), ’лішак’ (Сл. ПЗБ) — утварэнні ад пераве́сіць, якое да пера- і ве́сіцьвісе́ць (гл.) у выніку семантычнага пераходу ’перавага’ > ’вага ў студні’, ’перавага’ > ’лішак’.

Пераве́сці ’знішчыць, вывесці’ (ТСБМ), ’разбіць, згубіць’ (капыл., Жыв. сл.), пераво́дзіцца ’знішчацца’ (Некр.), піряво́дзіцца ’худнець, мізарнець’ (Юрч. СНЛ), Да пера- і ве́сці (гл.) у выніку семантычнага пераносу ’змяніць характар існавання’ > ’марна расходаваць, знішчыць’.

Перавет (гіст.), ст.-бел. смаленска-полацкае перевѣть ’данос, здрада’, паўн.-зах. стараж.-рус. перевѣть ’тайныя перагаворы; здрада’, перевѣтникъ ’здраднік’ (Філін, Происх., 578). Да пера- (гл.) ‑вет (параўн. стараж.-рус. вѣтъ ’рада; дагавор’), роднаснага з літ. vaitenù ’мяркую, абмяркоўваю’, ст.-прус. waitiāmai ’мы гаворым’, авест. vaēϑa ’судовае заключэнне’ (Фасмер, 1, 305).

Пераво́д1 ’соламя — падоўжная бэлька, якая кладзецца на сохі; доўгае тонкае бервяно, на якое кладуць прымітыўныя кроквы — крукі’ (б.-каш., ЛА, 4; Касп.), ’бэлька ў столі’ (паўн.-усх., Бломкв.), ’бервяно ў апошнім вянку зруба над бэлькамі’ (Мат. Маг.), піряводзіна, пераводзіна, пераводзень ’вага ў студні з жураўлём’ (сен., рэч., ДАБМ, камент., 809), ’верхняя перакладзіна ў ткацкім варштаце, якая змацоўвае яго’ (Касп.). Стараж.-рус. прѣводъ, превод ’скляпенне’, перевод (1230 г.), ст.-рус. переводина (1696 г.) ’перавод’, рус. паўн. перево́д, перево́дина, перево́день, перево́док ’бэлька — апора падлогі ці столі; перавод’. Да пера- і ве́сці (гл.), хаця матывацыя наймення застаецца няяснай. Параўн. тлумачэнне лексемы переводина — бэлька ў крытым двары, “якую можна пераводзіць, перакідваць” — ? (СРНГ, 26, 53).

Пераво́д2 ’знішчэнне, ’смерць’, пераво́дная ’знішчальная сіла’ (Нас.). Да пераве́сці (гл.). Параўн. рус. бранск., арл. перевести́ ’пахаваць каго-небудзь са звонам’, ярасл. ’пашкодзіць’.

Пераво́ды1 ’плёткі, што жанчыны пераносяць з хаты ў хату’ (Нас.), параўн. рус. смал. пераво́дки, пск. перево́дни, арханг., цвяр. перево́ды ’тс’. З пера- і вод‑ < вадзі́ць, ве́сці (гл.). Параўн. яшчэ бел. зводы ’плёткі’ і рус. переводить вести ’нагаворваць’.

Пераво́ды2 (перэво́ды), перэво́дзіны ’адно з вясельных застолляў (пасля вяселля)’ (ТС). Польск. przewodziny ’перыяд вяселля, калі малады забірае сваю жонку дамоў’, рус. отво́ды ’тс’. Да пера- і весці (гл.) — яшчэ ў недалёкім мінулым маладая перабіралася ў дом маладога пешшу, — як правіла, маладыя былі з аднае ці з блізкае вёскі.

Пераво́дых ’перадышка’ (брагін., Мат. Гом.) — у выніку кантамінацыі лексем перады́х (там жа) і рус. о́тдых.

Пераво́й (пэрэву͡ой), перево́іна ’тс’ (драг., ЛА, 4) ’лазовыя прывязкі саломы да пераплёту страхі’ (маляр., Нікан.), перавоіна ’вітка’ (рэч., ЛА, 4), пэрэвыны́и ’тс’ (Шушк.), пэрэвэ́йнікі ’галінкі хмызняку, якімі перавіваюць калкі плота’ (лун., Шатал.). Укр. переві́к ’распараныя галіны дрэў, якімі звязваюцца бярвенні’, валын. переві́й ’дышаль у плузе’, переві́йнык ’апоўзіны на стозе’, рус. дыял. перево́й ’пераплёт, буча з галін’, перево́йка ’пярэвітка’, польск. przewój ’перавітка, абвіванне’, серб.-харв. пре́вој ’павязка, перавязка, бінт’, славен. prevòj ’пасма валасоў; маток пражы’. Магчыма, прасл. *pervojь. Да пера- і віць (аснова *voi̯‑), параўн. з іншым вакалізмам перавіў ’пярэвітка’ (мсцісл., ЛА, 4) (гл.). Сюды ж перавіўкі ’вітка’ (ЛА, 4), перяві́ўкі, пераві́ўкі, піряві́ўкі ’пярэвітка’ (там жа).

Пераво́ратнік (пэрэво́ротнік) ’бурачок камяністы, Alyssum saxatile L. Desv.’ (лельч., Бейл.). Расліна выкарыстоўваецца як лякарства “ад жывата”, магчыма, ад завароту кішак, параўн. пераварот кішок (Сл. ПЗБ). Да пера- і варочацьвярце́ць (гл.).

Пераво́рка (перэо́рка) ’разора, якая дзеліць поле на два ўчасткі’ (гом., Выг.). Да прасл. *per‑vor‑ъka, параўн. ц.-слав. прѣвора ’агароджа, вароты’, польск. przeoryna ’загароджа, перагародка ў хляве для аднаго каня’, чэш. závora ’завала, засаўка; жардзіна, перагародка (у хляве)’, славен. prévor ’сцежка на снезе; канава ўздоўж дарогі на пад’ём’, харв. prijèvor ’сцежка паміж двума ўзгоркамі’, privorac ’даліна паміж узгоркамі’. Другая ступень чаргавання прасл. *ver‑/*vьr‑/*vor‑, параўн. бел. развора, вор2 ’хлеў’ (гл.). Найбліжэйшы і.-е. адпаведнік — літ. pérvara, per̃varo ’перагон скаціны’.

Пераву́зіна ’месца, дзе звужаецца возера’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), піраву́зьзя ’тс’ (ушац., Нар. сл.), рус. дыял. переу́з ’вузкае месца на рацэ’, переу́зина, переузи́на, переу́зье ’перахват, вузкае месца ракі, ручая, праліва; вузкая паласа лугу, балота’, польск. przewięź ’вузкая палоска зямлі, абмываемая вадою з абодвух бакоў; перашыек; праліў’. Паўночнаславянская ізалекса *per‑ǫz‑ina. Да пера- і ву́зкі (гл.).