Пераву́зіна ’месца, дзе звужаецца возера’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), піраву́зьзя ’тс’ (ушац., Нар. сл.), рус. дыял. переу́з ’вузкае месца на рацэ’, переу́зина, переузи́на, переу́зье ’перахват, вузкае месца ракі, ручая, праліва; вузкая паласа лугу, балота’, польск. przewięź ’вузкая палоска зямлі, абмываемая вадою з абодвух бакоў; перашыек; праліў’. Паўночнаславянская ізалекса *per‑ǫz‑ina. Да пера- і ву́зкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)