Пераво́ды1 ’плёткі, што жанчыны пераносяць з хаты ў хату’ (Нас.), параўн. рус. смал. пераво́дки, пск. перево́дни, арханг., цвяр. перево́ды ’тс’. З пера- і вод‑ < вадзі́ць, ве́сці (гл.). Параўн. яшчэ бел. зводы ’плёткі’ і рус. переводить вести ’нагаворваць’.

Пераво́ды2 (перэво́ды), перэво́дзіны ’адно з вясельных застолляў (пасля вяселля)’ (ТС). Польск. przewodziny ’перыяд вяселля, калі малады забірае сваю жонку дамоў’, рус. отво́ды ’тс’. Да пера- і весці (гл.) — яшчэ ў недалёкім мінулым маладая перабіралася ў дом маладога пешшу, — як правіла, маладыя былі з аднае ці з блізкае вёскі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)