Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Паву́та, паўта ’павуцінне’ (Сл. Брэс.). Адваротнае ўтварэнне ад павуціна, павучына, з адсячэннем суф. ‑ім‑.

Паву́тка, паву́шка ’павіліца’ (Шатал.), паўтка, паву́тка ’тс’ (Сл. Брэс.). Ад асновы павут‑ (параўн. павута, павуцінне) з суф. ‑ка, ‑ушка. Параўн. семантычна укр. паву́тица ’тс’.

Павуці́на (ТСБМ, Касп., Яруш., Сл. ПЗБ, Інстр. II), павучы́на (Нас., Бяльк., Яруш., Гарэц., Сл. ПЗБ), павуце́нне (Гарэц., Мал.), павучы́ніна (Др.-Падб., Гарэц.), павучэ́нне (Яруш.), павучы́нне (Др.-Падб., Інстр. II, Сл. ПЗБ) ’тс’. Прасл. paǫčina < paǫkъ. Форма з ч з’яўляецца агульнаслав., параўн. рус. павучи́на, укр. павучи́на, польск. pajęczyna, серб.-харв. па̏учина і г. д. Распаўсюджаны ва ўсх.-слав. мовах варыянт з ‑т‑ (рус. паути́на, укр. павути́на), як мяркуюць, узнік пазней у выніку кантамінацыі ст.-рус. паучина з рус. дыял. путина ’павучына’, звязанага са ст.-слав. пѫто (Фасмер, 3, 29). На думку Бадуэна дэ Куртэнэ (SF, 4, 52), т у форме паутина атрымалася пад уплывам слова паук, а Праабражэнскі (2, 28) дапускае змяшэнне з рус. тянуть (бел. цягнуць). Найбольш здавальняючым здаецца цяпер тлумачэнне Мартынава (вусн. паведамленне), што наяўнасць гэтых варыянтаў з’яўляецца вынікам змешвання ў праславянскім і у выніку моцнай акамадацыі, асабліва паказальнай у паўночным арэале ўсх.-слав. моў (Мартынаў. Слав. акам., 62 і наст.).

Павучо́к ’табурэтка з круглай дзіркай, каб прывучыць дзіця стаяць на нагах’ (Мат. Гом.). Суфіксальнае ўтварэнне ад павучыць < вучыць.

Павялён ’млён (палка ад жарон)’ (Сл. ПЗБ). Няясна.

Павяндлі́ца ’кумпяк, шынка’ (Нар. сл., дзярж.), павяндліцы ’паляндвіца’ (Сл. ПЗБ). Метатэза з паляндвіца, або вынік кантамінацыі паляндвіца і вяндліна.

*Павясне́ць, повеснець ’павярнуць на вясну’ (ТС), пы‑ вясніць ’пахудаць, змарнець’ (Нік. Очерки). Гл. вяснець.

Павясо́к ’матузоў’ (З нар. сл., навагр.). З паясок з субстытуцыяй пратэаз, асабліва частай на тэрыторыі Гродзеншчыны. Аб мене і аглютынацыі пратэаз гл. яшчэ Мартынаў, Этимология 1984. М., 1986.

*Павятра́нец, павітранец ’чалавек-круцяка, ветрам падшыты’, павітранка ’рэзвая гуллівая дзяўчына’ (КЭС, лаг.). Да вецер (гл.); параўн. ветрана ветраніцач.