Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Наўскура́ць (nauskurać) ’паспець, успець’ (Арх. Федар.). Гл. ускураць ’спяшацца’.

Наўспяце́нь (ныўспяцень) ’наадварот’: прыставіць дзверы ныўспяцень (Бяльк.). Магчыма, да рус. вспять ’назад’ (да пята, гл. Фасмер, 3, 363); аднак, зыходзячы з ілюстрацыі і ўдакладнення рэдактараў слоўніка, якія дадалі значэнне ’ўгару, увысь, высока’, можна звязаць з успяць ’падняць угару’ (да пяць, пну, гл.). Прымаючы пад увагу магіл. на́піта, напята ’насцеж’ (гл.) і пятнік ’вушак, да каторага прыладжваюцца дзверы завесамі’, мае права на існаванне і іншая версія: да пята ’ніжняе гняздо, у якое ўстаўлялася драўляная вось дзвярэй’, тады наўспяцень значыла б ’не тым канцом восі (устаўлены дзверы)’ ці пад.

Наўспя́чча з няясным значэннем, тлумачыцца як ’выкінуць нагамі’ (Растарг.). Магчыма, да выспятак ’удар нагой’ (гл.), параўн. укр. ўспятки ’абцасы’, або да іншага дэрывата ад пята, пятка, што значыў хутчэй за ўсё ’выбрык, удар нагой назад (напр., у каня)’ (*ус‑пятье?).

Наўсцяж ’на працягу, на ўсёй працягласці’ (Нас.), ’цугам; кругам, суцэльнай паласой, сцяной, кальцом’ (Гарэц.), ’адзін за адным, гужам, цугам (пра коней)’ (Мал.), ’адзін за адным, выцягнуўшыся (пра бег коней)’ (Янк. 2), ’насцеж’ (Сл. ПЗБ), укр. навстяж, навстіж ’тс’. Гл. усцяж ’удоўж, на працягу’; значэнне ’насцеж’ узнікла ў выніку збліжэння блізкіх па гучанню слоў (Шуба, Прыслоўе, 116), параўн. наўсцеж ’насцеж’ (Ян., ТС), гл. насцеж.

Наўсягды́ ’назаўсёды’ (Жд. 2). Да ўсягды́ (гл.).

Наўтэ́нт, нафтЗнт ’наскрозь’ (Бузук, Паўдн.-бел., 164). Няясны.

На́ўхрасць ’накрыж’ (Ян.), на́ўхрысць ’тс’ (Бяльк.), на́ў‑ хрэст ’тс’ (Кос.). Да хрэст ’крыж’, магчыма, пад уплывам хрусці ’хрэсці, масць у картах’, хрысціць.

Наўцянькі́ ’нацянькі, проста, не дарогаю’ (Бяльк.). З *на+ уцямкі, гл. у цяжкі (да цяміць ’разумець, заўважаць’), параўн. нацянькі ’тс’ (гл.).

На́ўчань (на́учень) ’вучань’ (Анім.), рус. пск. на́учень, на‑ ўчень ’вучань (якога аддалі ў навучанне, на вывучку)’, смал. наушень ’падручны каваля’. Ад на́ўчаны (на́ученый) ’навучаны’ (Нас.), наўчыць ’наставіць, навучыць; настроіць’ (Нас.), параўн. вучань (гл.).

Наўчва́ль ’галопам (пра хуткі бег каня)’ (беласт., Ніва, 10 жніўня 1980 г.), науджвил ’тс’ (пін., Жыв. сл.). Гл. учвал.