Манкіра́нт ’прылада для правядзення радкоў на градзе’ (Жд. 1). З польск. markier ’маркёр’ пад уплывам польск. markierant ’гультай’.
Ма́нна 1 ’ежа’, таксама ў выразе: манна нябесная (біблейскі, (разм.), ’манныя крупы’ (ТСБМ, смарг., Сл. ПЗБ). Укр. манна (небесна) ’тс’, рус. манна ’манна нябесная’, ст.-рус. мана, манна, маньна ’манна’, ст.-слав. ман(ъ)на; маньна (Пацлава, Paleoslov., 120). З грэч. μάννα ’ежа’, якое з арам. mannā́ ’дар, ежа’. У зах.-слав. мовах mana, manna з с.-лац. manna, якое таксама з грэч. мовы. Разглядаючы італ. manna Бацісці–Алесьё (3, 2351), дапускаюць, што біблейская манна суадносіцца з раслінай Lecanora esculenta (гл. манна 2).
Ма́нна 2 ’маннік наплываючы, Glyceria fluitans (L.) R. Br.’, ’застылы сок гэтай і некаторых іншых раслін’ (маг., Кіс.; ТСБМ). Укр. манна, манна трава, маннова трава, польск. manna, mannianka, słodycz ’маннік’, чэш. manna, польск. manna samorodna ’расічка, Digitaria, рус. манна, славац. manna jeḋla ’манна ядомая, Lecanora esculenta’ і інш. — да прасл. mana (гл. мані́цы). Раней у жыцці старажытных славян (на Беларусі нават і ў XIX ст.) маннік шырока выкарыстоўваўся ў ежы ў выглядзе каш, а з застылага соку, які збіралі перад узыходам сонца, рабілі напіткі («мяды»), параўн. рус. мёд из манны (Махэк, Jména rostl., 280 і 294).
Манна́рка ’кароткае на кудзелі мужчынскае паліто’ (навагр., Жыв. сл.). З польск. marynarka ’пінжак’. Падвойнае ‑нн‑ з ‑рн‑ (< ‑рын‑).
Ма́ннік ’расліна Glyceria R. Br.’ і знешне падобная да яе ’аўсяніца авечая, Festuca ovina L.’ (маг., Кіс.; ТСБМ, Кіс.). Да ма́нна 2 (гл.).
Манпансье́ ’сорт фруктовых ледзянцоў’ (ТСБМ). З рус. монпансье́ ’тс’, якое з франц. назвы графства Montpensier (Фасмер, 2, 651; Крукоўскі, Уплыў, 79).
Манса́рда ’жылое памяшканне пад дахам’ (ТСБМ). З польск. mansarda, якое з франц. Mansard F. — прозвішча архітэктара (1598–1666). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 79), — з рус. мовы.
Манстра́нцыя, ст.-бел. монстранцыя ’дараносіца’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. monstrancyja, якое з с.-лац. monstrantia (Булыка, Лекс. запазыч., 179) < лац. monstrare ’паказваць’.
Манта́ж ’зборка і ўстаноўка машын, збудаванняў з гатовых частак’, ’падбор і аб’яднанне асобных частак мастацкага твора ў адно цэлае’ (ТСБМ). З польск. або рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 83), у якіх з франц. montage ’пад’ём, зборка, устаноўка’ (Лёхін, 462) < monter ’выцягваць у вышыню, устанаўліваць’ < лац. montare < mons, Р. скл. montis ’гара’.
Ма́нталь ’лёгкая вопратка’ (Сцяшк. Сл.), драг. ма́тыль ’плашч’ (КЭС), ст.-бел. мантель, метель ’плашч’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. mantel ’тс’, якое з с.-в.-ням. mantel (Жураўскі, Бел. мова, 62; Булыка, Лекс. запазыч., 107) < Дац. mantellum ’покрыва, посцілка, абрус’.
Манта́ч ’хлус, марнатравец’, манта́чыць ’марнатравіць’, ’падманваць’ (ТСБМ, Нас., КЭС, лаг.), манты́чыць ’транжырыць’ (Нар. Гом.). З польск. mantacz ’спрытнюга, махляр, круцель, хлус’, якое з matacz ’тс’. Устаўное ‑н‑ з’явілася пад уплывам пачатковага насавога м‑ або пры ад’ідэацыі франц. menteur ’хлус’ (Варш. сл., 2, 876).