Паляшы́ць ’паглядзець, дазнацца’ (Сцяшк. Сл.). Гл. ляшыць; мабыць, першапачаткова дазнацца по лехам.
Паляя́ ’помнік старажытнарускай пісьменнасці, у якім падаюцца падзеі, апісаныя ў Старым завеце’ (ТСБМ). Рус. палея́ ’названне першых васьмі кніг Старога завету’, рус.-ц.-слав. палея. З грэч. Παλαιά ’Стары (завет)’ (гл. Фасмер, 3, 192).
Памага́йла ’памочнік’ (Др.-Падб., Сл. ПЗБ). Да памагаць з суф. ‑ла, утворанае на базе асновы цяперашняга часу (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 94).
Памага́тар іран. ’памагаты, памочнік’ (Сцяшк. МГ). Да памага́ць з лац. па паходжанню суф. ‑тар па тыпу аратар, куратар і г. д.
Памага́ты ’той, хто памагае каму-, чаму-н.; падручны’ (ТСБМ, Янк. 1). Да памагаць. Першапачаткова залежны дзеепрыметнік прошлага часу на ‑ат (параўн. прыганя́ты).
Памага́ч ’памочнік’ (Нас., Гарэц., Янк. 1, Інстр. III), памага́чы ’тс’ (Нас., Гарэц.). Да памагаць са старажытным суф. ‑ačь (гл. SP, 1, 102).
Пама́да ’пахучая касметычная мазь’ (ТСБМ). З рус. пома́да ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79), якое праз ням. Pomade < франц. pommade < pommata < лац. pōmum ’яблык’, таму што для вырабу памады першапачаткова ўжываліся яблыкі (Фасмер, 3, 322; там жа і літ-ра).
◎ *Памаёвацца, помаёвацца ’адзначыць, добра правесці час на прыродзе’ (ТС). Да май (гл.).
◎ Памазы́ ’плямы на бялізне ад поту або нечага масленага’ (Нас.). Аддзеяслоўны дэрыват ад памазаць < мазаць (гл.).
◎ *Пама́йбу, помаібу ’старажытнае прывітанне’ (Клім.). З памагай бог.