Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пустэ́ча ’пустата’ (Шат.), пусце́ча ’пустка, пусташ, пустаполіца’ (ТСБМ; ЛА, 2; чэрв., Сл. ПЗБ; любан., Нар. словатв.; Сл. Брэс.), ’неўрадлівае поле’ (Янк. 1, Жд. 1), пустэ́ча ’адзіноцтва, несуцешнасць’ (Варл.), ’несамастойны, несур’ёзны, пусты чалавек’ (маг., Янк. Мат.; Жд. 1., Янк. 1), пусце́ча ’пусты, бяздумны чалавек; распуста’ (ТС, Ян.). Трубачоў (Слав. языкозн., V, 182, 187–188) на аснове адпаведнасці серб.-харв. пустоћа ’пустата’, славен. pustoča ’тс’ рэканструюе *pustotja ў якасці праславянскага дыялектызма; формы з палаталізацыяй, распаўсюджаныя пераважна на ўсходнім Палессі, хутчэй за ўсё, другасныя, узнятыя ў выніку адштурхоўвання ад украінскай дэпалаталізацыі.

Пусце́льніца ’пустадомка’ (ТС). Ад пусты ’несур’ёзны, бяздумны’ (< *pustь), збліжанае з пустэльня (гл.); параўн. укр. пустельниця ’самотніца, пустынніца’.

Пусце́ля ’абложная зямля’ (ДАБМ, камент., 858), параўн. укр. пустеля ’пустыня’, славен. pustela ’пусты чалавек’, макед. nycmenuja ’пустое месца, пусты край’. Утворана ад пусты ’незаняты’ (< *pustь), адносна суфіксацыі гл. Слаўскі, SP, 1, 109.

Пусці́ць ’дазволіць рухацца; кінуць; пакінуць у спакоі; адпусціць, адлажыць’ (Сл. ПЗБ, Сержп., ТС, Яруш., Бяльк.), ’даць, вызваліць месца, праход, дарогу’ (кір., Нар. сл.) у спалучэннях: пусці́ць го́лас ’падаць голас’ (Гарэц.), пусці́ць на вецер ’зачараваць, праклясці, выкарыстоўваючы вецер як сродак пераносу пракляцця’ (мін., Жыв. сл.), сюды ж пусці́цца ’пайсці; дазволіць сабе нешта; пачаць расці’ (Сл. ПЗБ), пусці́цца ў абу́зу ’пайсці ў блуд’ (Бяльк.), пусці́цца сарама́ ’згубіць сорам’ (Шат.), параўн. укр. пусти́ти, рус. пусти́ть, польск. puścić, чэш. pustiti, славац. pustiť, в.-луж. pusćić, н.-луж. pušćiś, славен. pústiti, серб.-харв. пу̀стити, балг. пу́сна, макед. пушти, ст.-слав. поустити. Прасл. *pustiti ад *pustъ (гл. пусты), гл. Фасмер, 3, 405; Бязлай, 3, 138; Шустар-Шэўц, 2, 1194; першапачатковае значэнне ’зрабіць вольным, вызваліць’ (Чарных, 2, 84) або ’кінуць, пакінуць без людзей’, што, на думку Сноя (516), адлюстроўвае качавы спосаб жыцця; апошняе можна аднесці і да прымітыўнага (падсечна-агнявога) спосабу апрацоўкі зямлі, якую пакідалі без увагі пасля выкарыстання, бо яна ўжо была пустая, неўраджайная (Махэк₂, 501). Гл. таксама пуска́ць.

Пусцява́ць (pusciewaci) у формуле звороту пад час куцці: “gospodarz stuka w ścianę chaty і odwraca się do okna z wołaniem: Moroz, moróz, chodzi kuciu pusciewäci (a. kuciowaci)!” (Маш.). Няясна; відаць, вытворнае ад пусты (гл.), г. зн. ’апусташаць’; магчыма, у формуле захавалася архаічная семантыка *pusliti ’зрабіць пустым’, адпаведна, як вынік імперфектывацыі, асцябаць ’рабіць пустым’.

Пусця́к ’нежылое памяшканне’ (шчуч., Сл. ПЗБ), на пусцяка́ ’ўпустую’ (Ян.), параўн. рус. пустя́к ’дробязь, глупства’ і бел. пусцяко́віна ’тс’ (< рус.). Ад пусты́ (гл.).

Пу́ся ’дрэнны чалавек’ (хоцім., Мат. Маг.). Няясна; магчыма, звязана з літ. pusė ’палавіна’, pusėtinas ’звычайны, пасрэдны’, да семантыкі параўн. нічогі ’ніякі, дрэнны’ (гл.); параўн. таксама рус. дыял. пу́тя ’разгублены чалавек’, што, магчыма, звязана з пу́тька ’індык’, параўн. драг. пу́тя (дзіцячае) ’курыца’ (тады пу́ся < пу́ця, як кося ’конік’ і інш. дзіцячыя словы са “спешчанай” палаталізацыяй).

Пус-пус ’словы для падклікання кароў’ (ДАБМ, камент., 895), рус. дыял. пус‑пус ’словы для падклікання авечак’, параўн. таксама пусенька, пусёнушка ласк. ’кароўка’. Няясна; магчыма, звязаныя з пшэйка, псёйка ’тс’, утвораных ад пшэ‑ншэ, варыянт псе‑псе (словы для падклікання кароў), гл.