Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Паўскра́й ’ля, каля’ (ТСБМ). Да паўз і край1 (гл.).

Паўста́нак ’невялікая чыгуначная станцыя’ (ТСБМ, Касп.). З рус. полустанок, якое з полустанция ’дадатковая станцыя чыгункі без правоў сапраўднай станцыі’ і аформілася пад уплывам слова стан (а магчыма, і польск. przystanek kolejowy).

Паўста́нец ’бунтаўшчык’ (Нас., Шат.; шальч., Сл. ПЗБ). З польск. powstaniec ’тс’ (Даль, 3, 374). Гл. паўстаць2.

Паўста́ць1, паўстава́ць ’уставаць’, ’хутка найсці, наляцець (аб ветры)’ (Нас.). Да па‑ (< прасл. po‑) і уста́ць, устава́ць (гл.). Параўн. ст.-рус. повставати ’паднімацца (аб ветры)’ (XVI ст.), серб. поу̀стајати ’паўставаць’.

Паўста́ць2, паўстава́ць ’узняцца на барацьбу’, ’узнікнуць у памяці, з’явіцца’, ’адрадзіцца’, ’вырасці’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Яруш.; шальч., стаўб., Сл. ПЗБ), шчуч. ’набухнуць (пра жылы)’ (Сл. ПЗБ), ’запрацівіцца гвалту’ (КЭС, лаг.). З польск. powstać ’тс’.

Паўстро́й ’лес другога гатунку’ (жытк., Мат. Гом.). Да паў- і строй, якое (з’яўляючыся прафесійным словам) паходзіць з рус. строить ’будаваць’.

Паўстрэ́ссю ’пад стрэхамі’ (круп., Сл. ПЗБ). З ⁺падстрэлю, якое замест падстрэшшу. Аб мене ш > с гл. Карскі, 1, 386.

Паўсуке́нак ’паўсукно’ (Касп.; ашм., Сл. ПЗБ). З польск. pólsukienko, якое з pólsukno ’паўсукно, лёгкае сукно, кашамір’.

*Паўсцягаць, ст.-бел. повстегати, повстягати ’стрымліваць’ (1529 г.) запазычана са ст.-польск. powściągać ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 197).

Паўсю́дна ’усюды’ (ТСБМ). Укр. повсю́дно ’тс’. Утвораны ад прыметніка паўсю́дны, які да па‑ і ўсю́ды (гл.). Апошняе з зыходнай формы vьxǫdy (ESSJ SG, 2, 738).

Паўсю́дых ’усюды’ (Нас.). Да па‑ (гл.) і ўсюдых. У апошнім канчатак ‑ых — гэта форма Р. скл. мн. ліку слова ўсюды (гл. Карскі, 1, 67).⇉^