Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пато́к, пато́ка ’ручай, рака з вузкім рэчышчам і бурным імклівым цячэннем’, ’струя’ (ТСБМ, Нас.). Укр. потік, рус. поток, польск. potok, чэш., славац. potok, славен. pȏtok, pótok, ст.-слав. потокъ. Прасл. potokъ. Да цячы́ (гл.). Жан. род у патока, як зато́ка ці рака́.

Пато́ля ’спагада, спачувальныя адносіны да слабейших’, ’патуранне, воля, свабода’, ’задаволенасць, заспакоенасць’ (ТСБМ, Шат.; стаўб., Сл. бел. фраз.; лях., шчуч., Сл. ПЗБ), ’палягчэнне’, ’міласць, ласка’ (Яруш.), ’непрыемнасць, скруха’ (Сцяшк.), патолі́й ’патуранне’ (Зянк.). Утворана пры дапамозе прыстаўкі па‑ ад прасл. toliti (укр. у‑толи́тися ’здаволіцца’, рус. у‑толи́ть ’тс’, ’напатоліць’, славен. tóliti ’уціхамірваць, суцішаць’, серб.-харв. у‑то̀лити ’сціхнуць’, балг. утолявам ’суцішаць’, ст.-слав. оу‑толити ’угаворваць, спакушаць, схіляць’, ’слухацца, падкарацца’), роднаснага да літ. tìlti ’змоўкнуць’, tìldyti ’прымусіць маўчаць’, tylė́ti ’маўчаць’, tylà ’маўчанне’, лат. tilinât ’патураць (дзіцяці)’, ст.-ірл. tuilim ’сплю’, ст.-в.-ням. stilli ’ціхі’ (Фасмер, 4, 71).

Пато́м1, потым, драг. пото́м ’але, але ж, усё ж, аднак, а ўсё ж’ (Янк. 1, Шат., Сл. ПЗБ; докш., Янк. Мат.), ’потым’ (Шат., Янк. 1). Укр. по́тім, рус. пото́м, польск. potym, луж. pótym, potymzo н.-луж. potu, чэш. potom, poté, славац. potom, poton, potemáj, славен. potém, серб.-харв. по̀том, балг. потем. Прасл. potomь, утворанае з po і М. скл. займенніка to ’тое’ (ESSJ, SG, 2, 578). Бел. паты́м — кантамінаваная форма з патом і польск. potym. Сюды ж патомны ’будучы’ (Касп.).

Пато́м2 ’стамленне’ (Касп.). Аддзеяслоўны назоўнік. Да па‑таміцца ’стаміцца’, як патоп ад патапіцца і да таго пад.

Пато́мак ’нашчадак’ (ТСБМ), патомства ’маладое пакаленне’, ’людзі будучых пакаленняў’ (ТСБМ, Інстр. I, чэрв., глыб., віл., Сл. ПЗБ). Рус. потомок, ст.-рус. потомъкъ, польск. potomek, чэш. potomek, славац. potomok, балг. потомък ’тс’. Утворана ад прасл. словазлучэння po tomь ’пасля таго’ (Младэнаў, 498; Праабражэнскі, 2, 117; Голуб-Копечны, 288; Фасмер, 3, 345). Махэк₂ (475) выводзіць гэта слова з прыметніка potomní (як dnešní > dnešek), якое з potom.

Пато́ні ’грузіла’ (брасл., Сл. ПЗБ) — назоўнік (мн. л.) ад патонуць ’затапіцца’ (докш., в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да тапіць/ тануць (гл.).

Пато́п ’разводдзе, паводка’, патопа ’патоп, непралазная гразь’ (Нас., Бір. Дзярж.), ’балоцістае месца’ (Нас.). Укр. потоп ’патоп’, потопа ’паводка’, рус. пото́п, пск., цвяр. по́топь ’разліў, паводка’, польск. potop, чэш., славац. potopa, славен. potòp, серб.-харв. по̀топ, макед., балг. потоп ’патоп’, ’разводдзе’. Прасл. potop(a) < potopiti < topiti > тану́ць ’патанаць’ (гл.).

Пато́п2 ’стаптаны агарод’ (ганц., Сл. ПЗБ). Да (па‑)таптаць (гл.).

Пато́піч ’грузіла’ (віл., Сл. ПЗБ). Да па‑тапіць (па‑тап‑ ляць). Аб суфіксе ‑іч (са значэннем ’прадмет дзеяння’) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45.

Пато́пічы ’багна’ (пух., Сл. ПЗБ). Да па‑тапіць < тапіць/ тануць (гл.). Аб суфіксе ‑іч‑ са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45.

Пато́ргаць ’патрэсці, патузаць, пашморгаць’ (Нас.), ’пацягаць’ (віл., Сл. ПЗБ), ’паштурхаць’ (Нас.), паторхаць ’пакалыхаць’ (круп., Сл. ПЗБ), поторкаты ’брыкнуць (аб кані)’ (Сцеп.). Да прасл. tъrgati > торгаць (гл.).

Пато́ркаць, пату́ркаць, нато́рнуць ’пасадзіць (расаду, цыбулю)’ (даўг., брасл., в.-дзв., рас., Сл. ПЗБ). Семантычная калька з літ. padíegti ’пасадзіць’ і ’калоць’. Генетычна адносіцца да tъrk‑ati > то́ркаць (гл.).