Пато́м1, потым, драг. пото́м ’але, але ж, усё ж, аднак, а ўсё ж’ (Янк. 1, Шат., Сл. ПЗБ; докш., Янк. Мат.), ’потым’ (Шат., Янк. 1). Укр. по́тім, рус. пото́м, польск. potym, луж. pótym, potymzo н.-луж. potu, чэш. potom, poté, славац. potom, poton, potemáj, славен. potém, серб.-харв. по̀том, балг. потем. Прасл. potomь, утворанае з po і М. скл. займенніка to ’тое’ (ESSJ, SG, 2, 578). Бел. паты́м — кантамінаваная форма з патом і польск. potym. Сюды ж патомны ’будучы’ (Касп.).

Пато́м2 ’стамленне’ (Касп.). Аддзеяслоўны назоўнік. Да па‑таміцца ’стаміцца’, як патоп ад патапіцца і да таго пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)