◎ Пагрэ́йзаць ’зрабіць неахайна’ (Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка параўноўваюць з літ. gräisteti ’тс’. У якасці бел. паралелі можна прывесці яшчэ і крэйзаць ’крэмзаць’ з іншай этымалогіяй (гл.).
◎ Пагрэ́чыць ’пашанцаваць’ (ТС). Няясна. Ізаляванае слова. Магчыма, гэта лакальнае ўтварэнне на аснове польск. grzeczny ’ветлівы, выхаваны’ з развіццём семантыкі кораня ад ’ветлівы’ да ’добразычлівы’, ’спрыяльны’.
Пагу́дка ’чутка, размова, звестка’ (ТСБМ, Яруш., Др.-Падб.), ’напеў, мелодыя, песня’ (ТСБМ), ’ганьба, асуджэнне’. Укр. погу́дка ’асуджэнне’, рус. погу́дка ’мелодыя, напеў, прыгаворка’. З суф. ‑ка ад пагудзець < гудзець (гл.). Параўн. яшчэ пагу́дзіць ’паганьбіць, асудзіць’ (Шат.), ’абсмяяць’ (Сл. ПЗБ), ’палаяць, пакрычаць’ (Сцяшк. МГ). Апошні дзеяслоў з польск. pogudzić ’тс’.
◎ Пагу́рак ’пагорак’ (Шат., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), погурак ’тс’ (ТС), пигурак (Нар. лекс.), пазур ’сенажаць на ўзвышаным месце’ (Сл. ПЗБ). З польск. pogór(ek).
◎ *Пагусяне́ць, пагусцець ’скарчанець’ (Мат. Гом.), погусе‑ нець ’зрабіцца падобным на гусіную скуру (ад холаду)’ (Сл. ПЗБ). Да гусінькгусь (гл.).
◎ Пагэ́мтаць ’пакамячыць’ (Сл. ПЗБ). Гл. гамтаць.