◎Пагрэ́чыць ’пашанцаваць’ (ТС). Няясна. Ізаляванае слова. Магчыма, гэта лакальнае ўтварэнне на аснове польск. grzeczny ’ветлівы, выхаваны’ з развіццём семантыкі кораня ад ’ветлівы’ да ’добразычлівы’, ’спрыяльны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)