Махорка ’тытунь вышэйшага гатунку, прыгатаваны з лісцяў і сцябла расліны Nicotiana rustica L. (віц., Кіс., Шат., ТСБМ). З рус. махорка ’танны гатунак тытуню’, якое (паводле Даля, 2, 807) з *амерфортский < (назва горада ў Нідэрландах) Amersfoort. Дзяржавін (Зб. Шышмарову, 168) прапануе ў якасці крыніцы ісп. majorca (mazorka) ’колас маісу’ (з індзейскай мовы вострава Гаіці) (Трубачоў, гл. Фасмер, 2, 585).
Махотка ’маленькі гаршчочак’, ’макацёр’, ’збанок’, (Бяльк., Мат. Гом., Растарг., Мат. Маг., Ян.; маст., Сцяшк. Сл.; усх.-маг., КЭС), укр. ма́хітка; паўд.-рус. махотка ’маленькі гаршчок’. Экспрэсіўнае ўтварэнне ад маханькі, махоткі < малы́ (гл.). Гэтаксама Трубачоў (Ремесл. терм., 260).
Махоўка ’невялікае балотца, у якім расце белы мох сфагнум’ (слаўг., Яшк.). Да мох, махавы́, мохавы (гл.).
Махра́ ’махорка’ (ТСБМ, Бяльк.). Утворана ад махорка (гл.) пры ад’ідэацыі махры, махровы, менавіта, значэння ’ярка выражаны’.
Махра́тка ’дробная, але ўрадлівая бульба (гатунак)’ (Жд. 1). Утворана ад махра́ты ’з вялікай колькасцю тонкіх карэньчыкаў, на якіх шмат дробнай бульбы’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’аздоблены махрамі’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Да махры́ (гл.). Параўн. таксама махрачы́.
Махра́ч ’трапкач, саматканы ручнік з махрамі’, ’кавалак палатна з канчамі асновы’, ’ручнік, у якім носяць абед на поле’ (Юрч., Бяльк., Растарг., паўн.-зах., Сл. ПЗБ; астрав., Сцяшк. Сл.; КЭС, лаг.). Да махры́ (гл.).
Махрачы́, махрашы́ ’карэнні цыбулі, часнаку і інш. агародніны’ (капыл., Нар. словатв.; Жд. 1). Да махры́ (гл.).
Махра́чык ’расліна’ (Бяльк.), махрэ ’гваздзіка-травянка, Dianthus deltoides L.’ (мін., Кіс.; Шат.). Да махры́ (гл.). Параўн. таксама махровы ’з вялікай колькасцю пялёсткаў’ (ТС).
Махру́тка ’замухрышка’ (Касп.) складае з рус. моўнай тэрыторыяй адзіны арэал: махришко ’лахманы’, махрютка ’маўклівы чалавек’. Да махры́ (гл.). Параўн. таксама замухры́шка (гл.).
Махры́, махор, мохрыкі, махорчыкі ’свабодна звісаючыя ніткі, шнуркі па краях тканіны, адзення’, ’шматкі, абвіслыя касмылі’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Ян., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ’тонкія карэньчыкі ў раслінах’ (рас., петрык., Шатал., Мат. Гом.; Ян., Сл. ПЗБ), беласт. ’расткі, парасткі’ (Сл. ПЗБ), ’пялёсткі ў махрастых кветках’ (ТСБМ), махры́, махроцце ’лісце агародніны’ (Мат. Гом.), махроўка ’хустка з махрамі’ (там жа); мін., гродз. махрычка ’ручнік з махрамі’ (Нас.); махрасты, махрысты, махровы (ТСБМ). Рус. ма́хря́, махор, махры́, мохра́, мохо́р. Бел.-рус. ізалекса. Утворана ад мох (гл.) (Мацэнаўэр, LF, 10, 353; Фасмер, 2, 668; Сарокін, РР, 1969, 3, 81–87; Гарэцкі, Мовознавство, 1968, 6, 75).