Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Перахо́дзіны, перэхо́дзіны ’ўходзіны — свята, пачастунак з прычыны перасялення са старой хаты ў новую’ (віл., ЛА, 3; ТС). Да пераход1 (гл.). Суфікс ‑ін‑ы характэрны для назваў традыцыйных абрадаў (Сцяцко, Афікс. наз., 43).

Перахожы (піряхо́жый) ’мінак, прахожы’ (Мік., Нас.), перахажа́ць ’пераходзіць з месца на месца; праходзіць’, перахажа́лы, пераходны ’які праходзіць побач’ (Нас.), рус. смал. перехо́жий. Калька з рус. прохожий ’тс’, параўн. ст.-бел. переходень (XVII ст.) і проходень ’тс’, а таксама адпаведнік рус. перехожий (“калики перехожие”) — хаджа́лы (гл.).

Перахо́ў (піряхо́ў) ’перахоўванне, хаванне ад каго-небудзь’ (Юрч. СНЛ), укр. перехо́в ’хаванне, укрывальніцтва’. Суадносіцца з польск. przećhow, przechówek ’тс’, якія з зах.-прасл. *xovati > бел. хава́ць (гл.). Сюды ж перахоўка ’пераклад рэчы з аднаго тайнага месца ў другое’, ’тайнае трыманне пад вартай’ (Нас.).

Перахрасні́ ’скрыжаванне дарог’ (ЛА, 2). Да пера- (гл.) і храсні ’тс’, утворанага ад хрэст (гл.) пры дапамозе суф. месца -//я, параўн. бярэз. хряспі, гарал, хресні, кас цюк. хресці ’тс’ (там жа). а таксама піряхрёсньш ’перакрыжаваны’ (Юрч. СНЛ), перэхрос‑ ныя (дарогі) ’крыжавыя дарогі’ (лельч., Нар. лекс.).

Перахро́ны ’грамаадвод; супрацьпажарныя меры’ (Сцяшк. Сл.)· З польск. piorunochron ’грамаадвод’ пры ад’ідэацыі бел. перасцярога (гл.).

Перахрысці́ць ’балюча ударыць’ (люб., Нар. словатв.). Да пера- (гл.) і хрысці́ць, гукапераймальнага паводле паходжання: магчыма, суадносіцца з прасл. *xvorstati, параўн. экспрэсіўныя ўтварэнні хра́снуць ’моцна выцяць’, хра́снуцца ’ўпасці, паваліцца, моцна стукнуўшыся’, дыял. (драг.) хроснуты ’ўдарыць’ і хво́снутысь ’ударыцца’, рус. хворостыть, чи‑хво́стить ’моцна сцёбаць’, польск. chróstać, н.-луж. kšostaś, в.-луж. chrósćić, чэш. chrastiti і chřastati ’грукаць дзвярыма’, ’біць некага палкай’ (гл. Махэк₂, 206 і 207): другасна (іранічна) атаясамлена з хрысці́ць (гл.), перахрысці́ць ’перажагнаць, палажыць крыж (рукою)’.

Перахрэсце ’скрыжаванне (вуліц)’ (Нар. Гом.). Да пера- і хрэст (гл.), суф. *‑ьje (< ц.-слав. крьсть ’крыж’ < ’распяцце’ < ’Хрыстос’ < ст.-в.-ням. krislb, christь ’Хрыстос’), параўн. л ітаратурнае перакрыжаванне, рус. перекресток і пад.

Перац1 ’расліна Capsicum annuum L.’ (ТСБМ, Кіс., Яруш., ТС, Шат.; мін., Шн.), перац лугавы ’дзікі перац’ (чэрв., Сл. ПЗБ). З стараж.-рус. пьпьрь ’тс’ (1193 г.) < *pьpьrь (дакладней з яе формы пьпьрьць у выніку гаплалогіі пьпь > пь), якое з лац. piper < ст.-грэч. πέπερι < ст.-інд. poppalī ’тс’ (Фасмер, 3. 241).

Перац2 ’майнік двухлісты, Majanthemum bifolium (L.) Fr.’ (гродз., Кіс.). Да перац1 (гл.). Названы паводле падабенства лістоў.

Перацалпоніванне (піріцатюпівыпьпя) ’абгаворванне, плёткі’ (Юрч. СНЛ). Да пера- і цалпопіць ’гаварыць пустое’ (m.).

Пераца́паць ’пераматыжыць, акучыць матыкай’ (Ян.)· З перасыпаць, якое да персі‑ і саўюць ’акучваць’ (гл.), параўн. луп. сетка, бяроз., кіраў. цапка (ЛА, 2) і да т. п.