Перахо́дзіны, перэхо́дзіны ’ўходзіны — свята, пачастунак з прычыны перасялення са старой хаты ў новую’ (віл., ЛА, 3; ТС). Да пераход 1 (гл.). Суфікс ‑ін‑ы характэрны для назваў традыцыйных абрадаў (Сцяцко, Афікс. наз., 43).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)