Перахожы (піряхо́жый) ’мінак, прахожы’ (Мік., Нас.), перахажа́ць ’пераходзіць з месца на месца; праходзіць’, перахажа́лы, пераходны ’які праходзіць побач’ (Нас.), рус. смал. перехо́жий. Калька з рус. прохожий ’тс’, параўн. ст.-бел. переходень (XVII ст.) і проходень ’тс’, а таксама адпаведнік рус. перехожий (“калики перехожие”) — хаджа́лы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)