Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пале́шня ’паляванне’ (Сл. ПЗБ). Рус. полесня, полешня ’паляванне, паляўнічы промысел’. Ад *палесаваць (ср. рус. полесовать) ’паляванне’ < лес (гл.). Параўн. паляванне < поле.

Палі́ва ’шклопадобная маса, якой пакрываюць керамічныя вырабы’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Мядзв., Грыг., Шат., Сл. ПЗБ), полі́ва ’паліва, палуда’ (ТС). Рус., укр. поли́ва, польск. polewa, чэш., славац. poleva ’тс’. Аддзеяслоўнае вытворнае ад паліваць < ліць (гл.).

Па́лік ’вешка, калок’ (Сл. ПЗБ, ТС, Сл. Брэс.), ’метка-дошчачка з надпісам, каму адведзен участак для апрацоўкі’ (Сцяшк. Сл.), паліп ’тс’ (Шат.). З польск. palik ’тс’, якое ад раі ’паля’ (Брукнер, 391). Параўн. паля.

Палі́к ’наплечнікі (вытканыя або вышытыя) у кашулі’ (Гарэц., Некр., Др.-Падб., Яруш., Бяльк.), палікі ’тс’ (Некр., Касп., Тарнацкі, Studia), палікі ’гестка’ (Жд. 2), паліп ’гестка’ (Сл. ПЗБ), палікі ’вышытыя часткі кашулі, кофты’ (Мат. АС, бых.), паліп ’частка тканіны, якая ўстаўляецца пад пахай кашулі’ (Касп.), палики ’тс’ (Шн. 3.), паліп ’пройма’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. полика ’наплечнікі кашулі, наплечныя ўпрыгожанні на кашулі’, укр. полак ’тс’. Няясна. Спроба этымалогіі Праабражэнскага (2, 83) — ад эпалет (гл.) — зусім непрымальная.

Паліклі́ніка ’лячэбная прафілактычная ўстанова’ (ТСБМ). Праз рус. поликли́ника з ням. Polyklinik ’тс’ < грэч. πόλις ’горад’ і κλινική ’лячэнне’ (Гл. ССРЛЯ, 10, 990).

Палірава́ць ’апрацоўваць паверхню чаго-н., каб надаць ёй люстрана-гладкі выгляд’ (ТСБМ). Ст.-бел. полеровати ’тс’ (XVI ст.) < польск. polerować < ням. polieren ’тс’ (Булыка, Запазыч., 251). Для сучаснага бел. паліраваць магчыма і рус. пасрэдніцтва. Рус. полирова́ть < ням. polieren з франц. polir, лац. polīre ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 309).

Паліса́д, паліса́днік ’невялікі абгароджаны кветнік, садок перад домам’ (ТСБМ), паліса́да ’дрэвы, якімі абсаджана дарога і алея’ (Сцяш. Сл., Сл. ПЗБ), паліса́днік ’палісаднік’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), палуса́днік ’агародчык, кветнік’ (Мат. Гом.). З рус. палиса́д, палиса́дник ’тс’. Крыніца рус. слова франц. palissade з праванс. palissada ’тс’ ад palissa ’частакол’, pālus ’кол’ (гл. Фасмер, 3, 192). Палісада < польск. palisada ’частакол’.

Паліса́ндр ’каштоўная цвёрдая цёмна-ружовая або чырванавата-карычневая драўніна некаторых трапічных дрэў’ (ТСБМ). З рус. палиса́ндр < франц. pallisandre (ССРЛЯ, 9, 62).

Палі́та, полі́та ’гліняны паліваны гаршчок для масла’ (Сл. Брэс.; З нар. сл., палес.). Субстантываваная форма залежнага дзеепрыметніка на ‑т‑ ад паліць ’паглузараваць’ < ліць (гл.).

Паліто́ ’верхняя вопратка, звычайна ніжэй каленаў, якая апранаецца на сукенку, касцюм і пад.’ (ТСБМ, Касп., Бяльк.), па́літа (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), паліто́н (ТСБМ), пальтон (Сл. Брэс.), пальто́цік (Сл. ПЗБ) ’тс’. З польск. palito, palton, paleton, paltocik, якія ўзыходзяць да франц. paletot < ісп. palletoque ’плашч з капюшонам’ < лац. palla ’верхняе адзенне’ (гл. Праабражэнскі, 2, 10; Брукнер, 392; Фасмер, 3, 194). Параўн. пальто.

Палі́тра ’дошчачка, пласцінка з выразам для вялікага пальца, на якой мастак расцірае і змешвае фарбы’ (ТСБМ). З рус. пали́тра (Крукоўскі, Уплыў, 85); у рус. мове праз ням. Palette або франц. paletta з італ. paletta ’тс’ < лац. pāla ’лапатка’ (Мацэнауэр, 268). Няясным застаецца элемент ‑тра; Праабражэнскі, (2, 9) спрабаваў тлумачыць яго ўплывам макітра; Фасмер (3, 192) лічыць, што ён быў у раманскіх мовах.