Паліклі́ніка ’лячэбная прафілактычная ўстанова’ (ТСБМ). Праз рус. поликли́ника з ням. Polyklinik ’тс’ < грэч. πόλις ’горад’ і κλινική ’лячэнне’ (Гл. ССРЛЯ, 10, 990).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)