Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Любя́к ’поснае мяса’ (навагр., Нар. сл., Жыв. сл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑як (як кісля́к, сітня́кСцяцко, Афікс. наз., 130–131) ад люб‑(ів)‑ы < прасл. libъ.

Любяса ’празмернае, высушваючае каханне’ (усх.-бел., КЭС), смал. любя́са ’чары’, кастр. любя́ся ’з любоўю, любячы’. Рэгіяналізм. Уяўляе сабой вельмі старое ўтварэнне ад lʼubъ з суфіксам ‑es‑, як lʼutese ’празмерная, цяжкая праца’ < lʼutъ ’вялізныя пакуты, цярпенне’ (Слаўскі, SP, 2, 29–31).

Люга́вы, люга́вый ’добры, хвацкі (пра танец)’ (клім., Мат. Маг.), смал. люга́вый ’ласкавы, мілы, ветлівы, ліслівы’. Няясна.

Люгамі́нкі ’прысмакі’ (шчуч., Сцяц. Сл.). Запазычана з польск. legumina (мн. лік), leguminka (з XVI ст.), ’стручковыя расліны (гарох)’, ’крупы’, ’мука’, ’стравы з іх’, якія з лац. legūmina (мн. лік), ’стручковая агародніна’ (Слаўскі, 4, 118–119).

Люгаце́ць ’ліцца’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да плю́хаць (гл.)Параўн. бел. драг. плюхоті́тэ ’ліцца з плёскатам’, бел. плюшчэць ’ліцца, як з вядра’.

Люга́шка ’жаба’ (Бяльк., Касп., Нас. Доп., Яруш.; кругл., Мат. Маг.). Да лягу́ха (гл.)

Люд ’народ, людзі’, ’зборышча людзей, натоўп’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Ян.; віл., Сл. ПЗБ). Укр. люд, рус. люд ’тс’, польск. lud, ст.-польск. ’падданыя’, н.- і в.-луж. lud ’тс’, ’войска’, н.-луж. luś ’чалавек’, палаб. lʼai̯dai̯ ’людзі’, чэш. lid, ст.-чэш. ľud ’люд’, славац. ľud ’тс’, славен. ljȗd, харв. (да XV ст.) ljudje, балг. (арго муляраў) люд ’чалавек’, ст.-балг. людъ ’народ’, ст.-слав. людиѥ ’народ’, людинъ ’вольны чалавек’. Прасл. lʼudъ ’народ, людзі, звязаныя агульным паходжаннем і мовай’ < і.-е. *leudho‑ < *leudh‑ ’расці’, літ. liáudis ’народ’, liaudžià ’дамачадцы’, лат. ļàudis ’людзі’; ст.-в.-ням. liut, с.-в.-ням. liute ’народ’, бургундск. leudis ’свабодны чалавек’, ст.-грэч. ἐλεύθερος, лац. liber ’тс’, līberi ’дзеці’; ст.-інд. rṓdhati, ст.-іран. raoðaiti ’расце’, гоц. liudan ’расці’, алб. lenj ’нараджаюся, узнікаю’ (Фасмер, 2, 545; Слаўскі, 4, 363–364; Скок, 2, 339–340; Махэк₂, 331–332; Шустар-Шэўц, 12, 865–866; Бязлай, 2, 146; БЕР, 3, 576–577). Мартынаў (Лекс. взаим., 96–98) лічыць, што прасл. ljudъ запазычана з прагерм. leuda. Сюды ж і лю́дзі, людцэ́, людзячкі, людке́ ’людцы’ (Шат.; ст.-дар., Сл. ПЗБ), людзёнак ’чалавек’ (полац., Нар. лекс.), людзі́на ’жанчына’ (Сцяшк.), людзі́на, люды́на, людзіна́ ’чалавек, асоба’ (Сл. ПЗБ, Федар. Дад.; Ян., ТС; КЭС, лаг.), людзі́ска, люды́ска ’людзі’ (Сл. ПЗБ), людя́ ’чалавек увогуле’ (Бес.); лю́дносць ’людзі’ < польск. ludność ’насельніцтва’ (дзятл., Сл. ПЗБ), людкове ’людзі’ (Сцяшк.) < польск. ludkowie ’просты люд’.

Людае́д, любое́д ’першабытны чалавек’ (ТСБМ, ТС). Прасл. lʼudojȇdъ. Да люд і есці (гл.). Паняцце ’дрэнны, ліхі, благі’ спрыяла змене лексемы лютаедлівы ’пераборлівы ў ядзе’ ў людае́длівы, людаежлівы (лях., ваўк., Сл. ПЗБ).

Людае́дзіца ’людаедка’ — так называюць свякроў, нявестку (у песнях) (Нар. Гом.). Лексема складае з рус. людаедица (перм., арханг., тул., арл.) адзін арэал. Да людае́д (гл.).

Людзець ’мець павагу да людзей’ (смарг., Сцяшк. Сл.). Праславянскае ўтварэнне на ‑ěti ад lʼudъ (Трубачоў, Эт. сл. 15, 190).