Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Відзёлка ’відэлец’ (Мат. Гом.). Утворана ад відэлец (гл.) па тыпу сядзёлка (гл.) пры дапамозе суф. ‑к‑a. Параўн. рус. смал., кур., варон., арл. виделка, видёлка ’тс’.

Відзік ’пейзажны малюнак у рамцы пад шклом’ (гродз., Сцяц., Словаўтв.); ’паштоўка’ (маз. Мат. Гом.). Укр. видик, рус. видик (памянш. ад від), польск. widok ’від, перспектыва, пейзаж, пейзажны малюнак’, чэш. viděk ’вёска, правінцыя, перыферыя’; ’пейзаж, від’, славац. vidiek ’тс’, серб.-харв. вѝдик ’гарызонт’; ’від’, макед. видик ’тс’. Запазычана з польск. widok; пры гэтым суфікс ‑ok заменены на беларускі ‑ік (з памяншальна-ласкальным адценнем). Пазней стала ўспрымацца як памяншальнае ад від (Сцяц., Словаўтв., 112).

Відзільно ’вудзільна’ (КТС). Да вудзільна (гл.).

Відзь (часціца) ’ж, аднак’ (Нас.) запазычана з рус. ведь ’тс’ (< ст.-рус. вѣдь, ст.-слав. вѣдѣ). Сюды ж відзь жа ’аднак жа’ (Нас.).

Ві́дзьма ’бачна, відаць; безліч’ (Нас.). Рус. ленінгр. видьмо ’відаць, відавочна’. Звязана з рус. видимо, видимый, видеть. Да відзець (гл.). Параўн. Шанскі, 1, В, 93.

Відлак ’дзерава, варанец, Lycopodium L.’ (гродз., Кіс.). Запазычана з польск. widłak ’тс’.

Ві́длы1 ’вілы’ (гродз., Шатал.) < польск. widły ’тс’.

Ві́длы2 ’ростань’ (воран., Шатал.). Запазычана з польск. widły ’тс’.

Ві́дна1 ’светла, ясна’ (БРС, КТС; лаг., КЭС, Бяльк.), відня́ ’відна, відаць’ (Бяльк.). Да ві́дны (гл.). Суфікс ‑ня́, відаць, узнік пад уплывам назоўнікаў на ‑ня: шырыня, таўшчыня. Сюды ж відном ’за́відна’ (КТС), памянш. віднюсенька, ‑кі, ‑ко (КТС, Сцяшк. МГ), віднінька (Бяльк.). Гл. таксама відно́.

Ві́дна2 ’відаць, мабыць, напэўна’ (Бяльк.). Запазычана з рус. ви́дно ’тс’.

Відната́ ’святло, яснасць, асвятленне’ (БРС, КТС, Сцяшк. МГ), віднога ’тс’ (КТС). Укр. виднота, рус. калін. виднота ’тс’. Утворана ў выніку субстантывацыі ад прыметніка vidьnъ і суф. ‑ota.

Відне́ць ’світаць, святлець, днець, займацца на дзень’; ’віднецца, паказвацца, станавіцца відным’ (БРС, КТС, Шат., Касп., Сцяшк. МГ, Бяльк.). Укр. видніти ’світаць, святлець’, виднітися ’віднець, віднецца’, рус. кур., арл., калуж., йонаўск. видне́ть ’світаць’, польск. widnieć ’быць відным’; ’світаць’, славац. vidnieť (sa), мар. rozvidniť se ’тс’. Паўночнаславянскае ўтварэнне на ‑ěti ад vidьnъ.