Варахава́ты ’непрасохлы’ (КТС); ’варахаватае сена’. Магчыма, перанос значэння ’сена непрасохлае < сена, якое трэба варушыць’. Тады варахаваты да прасл. *vorxъ‑, *vьrxъ‑ (Фасмер, 1, 355; Брукнер, 601, дзе падаюцца бел. во́рох ’шум’, поворохаць ’разбураць’, воро́х ’трэск’). Параўн. варо́хаць ’варочаць з шорахам, рабіць шорах’, ворах ’шорах, шум; пераварот, нарушэнне парадку’ (Нас.).
Варахо́бкі ’старыя малавартасныя рэчы’ (КЭС): «збірай свае варахопкі ды ідзі вон з хаты». Да *ворох ’куча, груда’ і суфіксаў ‑oba‑ і ‑ък. Аб суфіксацыі ‑oba‑ гл. SP, 1, 61–62. Пра *ворох Фасмер, 1, 355; Шанскі, 1, В, 168–169. -
Вараца́кі ’ваніты’ (лаг., КЭС). Да вараціць (?).
Вараца́ць ’ванітаваць’ (КСП, Касп.). Магчыма, звязана з вараціць наступным чынам: вараціць > варацакі > варацаць.
Вараці́ла 1 ’вал у варштаце ткацкім’ (КЭС, Тарнацкі, Studia, Дразд., Клім.), варацідла ’частка ткацкага станка’ (КТС); ’навой’ ’тс’ (Шатал.). Рус. воротило, укр. воротило, балг. вра́тило, серб.-харв. вра̀тило. Агульнаслав. тэрмін ад дзеяслова *вараціць ’круціць’ < *vьrtěti, *vortiti.
Вараці́ла 2 ’дзелавы чалавек’ (КСП), варацідла ’дзялок’ (КТС). Да варочаць (справамі), вараціць.
Варача́нка ’лішак асновы ў шырыню (як вынік памылкі)’. Да вара́чаны < варачаць ’вяртаць’.
Вара́я ’кухарка’ (Шатал.). Да варыць і суфікса ‑ěja (гл. SP, 1, 87–88).
Варжа ’драўляны садок для захавання жывой рыбы’. Запазычанне з літ. várža ’верша; плецены або драўляны садок’. Гл. Лаўманэ, Лекс. балтызмы, 17 (там і геаграфія бел. слова).
Варзе́каць ’размазваць што-небудзь густое’ (Бяльк.). Параўн. рус. варза́кать ’рабіць што-небудзь наспех, сяк-так; пагана, неахайна пісаць’, ва́рза́ть ’пэцкаць’. Словы няяснага паходжання (як часта наогул экспрэсіўныя). Шахматаў (ИОРЯС, 7, 2, 333) меркаваў пра сувязь з рус. во́рзать ’паспешліва хлябаць’. Ільінскі (ИОРЯС, 16, 4, 20) параўноўвае з рус. вара́згать ’тс’. Але ўсё гэта не робіць паходжанне слова ясным. Параўн. Фасмер, 1, 275. Але параўн. таксама і ўкр. варзя́кати, верзя́кати ’балбатаць, вярзці’ (да семантыкі параўн. рус. вара́кать ’дрэнна рабіць, пэцкаць; балбатаць абы-што, вярзці’) — бясспрэчнае ўтварэнне ад верзти́ ’вярзці’ (да *vьrz‑ ’плесці’). Да іран. сувязей рус. слоў гл. Абаеў, Этимология, 1966, 246.